Bible

Elevate

Your Sunday Morning Worship Service

Try RisenMedia.io Today!

Click Here

Numbers 26

:
Belarusian - БББ
1 Пасьля гэтай плягі сказаў ГОСПАД Майсею і Элеазару, сыну Аарона сьвятара:
2 «Палічыце лічбу усяе супольнасьці сыноў Ізраіля ад дваццаці гадоў і вышэй па родах, усіх, здольных ваяваць».
3 Дык Майсей і сьвятар Элеазар так пастанавілі на раўнінах Мааву, насупраць Ерыхону, над Ярданам:
4 «Палічыць усіх ад дваццаці гадоў і вышэй, як ГОСПАД загадаў Майсею і Ізраільцянам пры выхадзе з Эгіпту». Вось лічба сыноў Ізраіля, якія выйшлі з зямлі Эгіпецкай:
5 Рубэн, першародны Ізраіля. Сыны Рубэна: Ханох, ад якога род Ханоха, і Пальлю, ад якога род Пальлю,
6 і Хецрон, ад якога род Хецрона, і Кармі, ад якога род Кармі.
7 Гэтыя вось роды з пакаленьня Рубэна, лічба якіх дасягала сорак тры тысячы семсот трыццаць.
8 Сыны Пальлю: Эліяў
9 і сыны ягоныя: Нэмуэль, Датан і Абірам. Датан і Абірам гэта тыя князі народу, якія збунтаваліся супраць Майсея і Аарона разам з Карахам, калі яны паднялі бунт супраць ГОСПАДА,
10 і зямля разьзявіла вусны свае і праглынула іх і Караха, і паўміралі многія, калі агонь спаліў дзьвесьце пяцьдзясят чалавек, і сталіся яны знакам [перасьцярогі].
11 Але сыны Караха не загінулі.
12 Сыны Сымона па пакаленьнях іхніх: ад Нэмуэля паходзіць род Нэмуэля; ад Яміна род Яміна; ад Яхіна род Яхіна,
13 ад Зэраха род Зэраха; ад Шаўля род Шаўля.
14 Такія вось роды з пакаленьня Сымона, агульная лічба якіх была дваццаць дзьве тысячы дзьвесьце.
15 Сыны Гада па родах сваіх: Цэфон, ад якога род Цэфона; Хаггi, ад якога род Хаггі; Шуні, ад якога род Шуні,
16 Озьні, ад якога род Озьні; Эры, ад якога род Эры,
17 Арод, ад якога род Арода; Арыэль, ад якога род Арыэля.
18 Гэта вось роды Гада, агульная лічба якіх была сорак тысячаў пяцьсот.
19 Сыны Юды: Гер і Янан, яны абодва памерлі ў зямлі Ханаан.
20 Вось сыны Юды па родах іхніх: Шэля, ад якога род Шэлі; Пэрэс, ад якога род Пэрэса; Зэрах, ад якога род Зэраха.
21 А вось сыны Пэрэса: Хецрон, ад якога род Хецрона, і Хамуль, ад якога род Хамуля.
22 Гэтыя вось роды Юды, агульная лічба якіх была семдзясят шэсьць тысячаў пяцьсот.
23 Сыны Ісахара па родах сваіх: Таля, ад якога род Талі; Пува, ад якога род Пувы;
24 Яшуб, ад якога род Яшуба; Шымрон, ад якога род Шымрона.
25 Такія вось роды Ісахара, агульная лічба якіх была шэсьцьдзесят чатыры тысячы трыста.
26 Сыны Завулёна па родах іхніх: Сэрэд, ад якога род Сэрэда; Элён, ад якога род Элёна; Яхлеэль, ад якога род Яхлеэля.
27 Гэта роды Завулёна, агульная лічба якіх была шэсьцьдзясят тысячаў пяцьсот.
28 Сыны Язэпа па родах сваіх: Манаса і Эфраім.
29 З Манасы нарадзіўся Махір, ад якога род Махіра; Махір быў бацькам Гілеаду, ад якога род Гілеада.
30 Гілеад меў сыноў: Езэра, ад якога род Езэра; і Гэлека, ад якога род Гэлека;
31 і Асрыэля, ад якога род Асрыэля; і Мэхема, ад якога род Мэхема,
32 і Шэміду, ад якога род Шэміды; і Хэфэра, ад якога род Хэфэра.
33 Хэфэр быў бацькам Цэлафхада, які ня меў сыноў, а толькі дочкі, імёны якіх: Махля, Ноа, Хогля, Мілька і Тырца.
34 Такія вось роды Манасы, лічба якіх была пяцьдзясят дзьве тысячы семсот.
35 Сыны Эфраіма па родах іхніх: Шутэлях, ад якога род Шутэляха; Бэхэр, ад якога род Бэхэра; Тахан, ад якога род Тахана.
36 Сынам Шэтэляха быў Эран, ад якога род Эрана.
37 Такія вось роды сыноў Эфраіма, лічба якіх была трыццаць дзьве тысячы пяцьсот. Яны нашчадкі Язэпа па родах сваіх.
38 Сыны Бэн’яміна па родах сваіх: Бэля, ад якога род Бэлі; Ашбэль, ад якога род Ашбэля; Ахірам, ад якога род Ахірама;
39 Шэфуфам, ад якога род Шэфуфама; Хуфам ад якога род Хуфама.
40 Сыны Бэлі: Ард і Нааман; ад Арда паходзіць род Арда, ад Наамана род Наамана.
41 Такія вось сыны Бэн’яміна па родах сваіх, лічба якіх была сорак пяць тысячаў шэсьцьсот.
42 Сыны Дана па родах сваіх: Шухам, ад якога род Шухама. Такія вось сыны Дана па родах сваіх:
43 усе былі сыны Шухама, лічба іх была шэсьцьдзясят чатыры тысячы чатырыста.
44 Сыны Асэра па родах сваіх: Імна, ад якога род Імны; Ішві, ад якога род Ішві; Бэрыя, ад якога род Бэрыі.
45 Сыны Бэрыі: Гебэр, ад якога род Гебэра; і Малькіэль, ад якога род Малькіэля.
46 Дачкі Асэра імя было Сэраха.
47 Такія вось роды сыноў Асэра, лічба іх была пяцьдзясят тры тысячы чатырыста.
48 Сыны Нэфталі па родах сваіх: Яхцэль, ад якога род Яхцэля; Гуні, ад якога род Гуні;
49 Ецэр, ад якога род Ецэра; Шылем, ад якога род Шылема.
50 Такія вось роды сыноў Нэфталі па родах сваіх, лічба якіх была сорак пяць тысячаў чатырыста.
51 Агульная лічба сыноў Ізраіля паводле сьпісу: шэсьцьсот адна тысяча семсот трыццаць.
52 І сказаў ГОСПАД Майсею:
53 «Паміж імі будзе падзелена зямля на ўласнасьць паводле лічбы імёнаў.
54 Больш шматлікім большую частку дасі; менш шматлікім меншую; кожнаму асобна, паводле сьпісу, будзе дадзена спадчына.
55 Зямля павінна быць падзелена жэрабем, а спадчыну маюць атрымаць паводле лічбы імёнаў у родах.
56 Жэрабем трэба падзяліць спадчыну між вялікімі і малымі родамі».
57 Такая вось лічба сыноў Левія па родах іхніх: Гершон, ад якога род Гершона; Кегат, ад якога род Кегата; і Мэрары, ад якога род Мэрары.
58 Такія вось роды Левія: род Лібні, род Хеўрона, род Махлі, род Мушы, род Караха. Кегат жа быў бацькам Амрама,
59 які меў жонку Ёкэбэд, дачку Левія, якая нарадзілася яму ў Эгіпце. Яна нарадзіла Амраму, мужу свайму, Аарона і Майсея, поруч сястру іхнюю Мірыям.
60 Аарон меў сыноў: Надава, Абігу, Элеазара і Ітамара,
61 з якіх Надаў і Абігу памерлі, калі прынесьлі чужы агонь перад аблічча ГОСПАДА.
62 Усіх па сьпісе было дваццаць тры тысячы мужчынаў ад аднаго месяца і вышэй. Яны ня ўпісаныя ў лічбу сыноў Ізраіля, бо ня дадзена ім спадчына сярод сыноў Ізраіля.
63 Такая вось лічба сыноў Ізраіля, сьпісаных Майсеем і Элеазарам сьвятаром на раўнінах Мааву над Ярданам насупраць Ерыхону.
64 Між імі не было нікога з тых, якіх Майсей і Аарон лічылі, калі сьпісвалі сыноў Ізраіля ў пустыні Сынай,
65 бо прадказаў ім ГОСПАД, што ўсе яны вымруць у пустыні, і не застанецца з іх ніводнага, апрача Халева, сына Ефунны, і Егошуа, сына Нуна.