Bible

Transform

Your Worship Experience with Great Ease

Try RisenMedia.io Today!

Click Here

Hosea 6

:
Belarusian - БББ
1 «Хадзем і вернемся да ГОСПАДА, бо Ён разьдзёр, і Ён нас аздаровіць, Ён ударыў, і Ён перавяжа [раны] нашыя.
2 Ажывіць нас праз два дні, і на трэці дзень падніме нас, і мы будзем жыць перад абліччам Ягоным.
3 І мы пазнаем, і будзем імкнуцца пазнаць ГОСПАДА. Як [прыход] раніцы падрыхтаваны выхад Ягоны, і Ён прыйдзе да нас як дождж, як раньні дождж і як позьні дождж на зямлю».
4 Што Мне зрабіць табе, Эфраіме? Што Мне зрабіць табе, Юда? Міласэрнасьць вашая як воблака ранішняе, як раса, што рана зьнікае.
5 Дзеля гэтага Я абчэсваў іх праз прарокаў, забіваў іх словамі вуснаў Маіх. І суды Мае як сьвятло выходзяць.
6 Бо міласэрнасьці хачу, а не ахвяры, і пазнаньня Бога больш, чым цэласпаленьняў.
7 Але яны, як Адам, парушылі запавет, там яны здрадзілі Мне.
8 Гілеад горад тых, якія робяць злачынствы, заплямлены крывёю.
9 Як разбойнікі цікуюць на чалавека, так хеўра сьвятароў забіваюць злачынна на шляху ў Сыхем, бо падступнае робяць.
10 У доме Ізраіля Я бачыў брыдоту з брыдотаў, там распуста Эфраіма, зганьбаваны Ізраіль.
11 Таксама для цябе, Юда, прызначана жніво, калі Я вярну палон народу Майго.