Bible

Transform

Your Worship Experience with Great Ease

Try RisenMedia.io Today!

Click Here

Ezekiel 15

:
Belarusian - БББ
1 І было слова ГОСПАДА да мяне, кажучы:
2 «Сыне чалавечы, ці дрэва вінаграду лепшае за ўсе дрэвы лісьцёвыя, якія сярод дрэваў у лесе?
3 Ці бяруць з яго дрэва, каб нешта зрабіць? Ці бяруць з яго калок, каб на ім павесіць нейкія рэчы?
4 Вось, кідаецца яно ў вагонь на спаленьне, абодва ягоныя канцы спальвае вагонь, і сярэдзіна ягоная згарыць. Ці надаецца яно на нешта?
5 Вось, калі яно цэлае не надавалася да апрацоўкі, тым больш яно не надаецца да апрацоўкі, калі вагонь яго спаліў, і яно згарэла.
6 Дзеля гэтага гэта кажа Госпад ГОСПАД: “Як з дрэвам вінаграду сярод, дрэваў у лесе, якое Я ўкінуў у вагонь на спаленьне, так зраблю з жыхарамі Ерусаліму.
7 І Я зьвярну аблічча Маё супраць іх. З [аднаго] вагню яны выйшлі, але [другі] вагонь іх праглыне. І даведаецеся, што Я ГОСПАД, калі Я зьвярну аблічча Маё супраць іх.
8 І Я замяню зямлю гэтую ў пустку, бо яны нявернасьцю няверныя, кажа Госпад ГОСПАД».