Bible

Focus

On Your Ministry and Not Your Media

Try RisenMedia.io Today!

Click Here

Zechariah 13

:
Belarusian - ББЧ
1 У той дзень выб’ецца крыніца для дома Давіда і жыхароў Ерузаліма для абмыцця грахоў і нячыстасці.
2 “Ды будзе ў той дзень, кажа Госпад Магуццяў, сатру імёны ідалаў з зямлі і не будуць болей памятаць іх; і выганю з зямлі лжэпрарокаў і дух нячысты.
3 І будзе: калі хто будзе праракаваць залішне, дык хай скажуць яму бацька яго і маці яго, якія нарадзілі яго: “Не будзеш жыць, бо лжыва праракуеш у імя Госпада”; і паб’юць яго бацька яго і маці яго, якія нарадзілі яго, калі ён будзе праракаваць.
4 І будзе: у той дзень пасаромеюцца прарокі, кожны ў бачанні сваім, калі хто будзе праракаваць; і не будуць ужо болей насіць плашчоў з радна для падману, але ён скажа:
5 “Я не прарок; я земляроб, бо ад юнацтва майго зямля маёмасць мая”.
6 Ды скажуць яму: “Што гэта за раны на руках тваіх?” І ён скажа: “Гэта мяне білі ў доме тых, якія мяне любілі”.
7 “Меч, падыміся на пастыра Майго і на чалавека, які звязаны са Мною, кажа Госпад Магуццяў. Удару пастыра, і разбягуцца авечкі, і павярну руку Сваю супраць малых.
8 І будзе ва ўсёй зямлі, кажа Госпад, Дзве часткі на ёй будуць знішчаны і вымруць, і трэцяя частка застанецца на ёй;
9 і трэцюю частку правяду праз агонь і ачышчу іх, як чысціцца срэбра, і выпрабую іх, як выпрабоўваюць золата: ён будзе прызываць імя Маё, і Я выслухаю яго. Я скажу: “Гэта народ мой”; і ён скажа: “Госпад Бог мой”.