Bible

Connect

With Your Congregation Like Never Before

Try RisenMedia.io Today!

Click Here

Song of Solomon 7

:
Belarusian - ББЧ
1 «Агляніся, агляніся, Суламітка, агляніся, агляніся, каб нам прыгледзецца да цябе». «Чаго пазіраеце вы на Суламітку, калі яна танчыць між двух карагодаў?»
2 «Якія прыгожыя ногі твае ў сандалях, дачка князя! Выгін клубоў тваіх як каралі, што зроблены рукою майстра.
3 Улонне тваё круглая чаша: ніколі не бракуе ў ёй віна мяшанага; жывот твой як сноп пшаніцы, абстаўлены лілеямі.
4 Грудзі твае як двое казлят, двайнят сарны.
5 Шыя твая як вежа з косці слановай. Вочы твае як ставы ў Хесебоне, што каля брамы Бат-Рабім. Нос твой як вежа Лібана, што звернута супраць Дамаска.
6 Галава твая як Кармэль, а валасы твае на галаве як пурпур; валадар ублытаўся ў кучарах.
7 Як ты прыгожа і як прывабна, найдаражэйшая, у харастве!
8 Стан твой прыпадобніўся да пальмы, а грудзі твае вінаградныя гронкі.
9 Я сказаў: “Узлезу на пальму і авалодаю пладамі яе”, і будуць грудзі твае як гронкі вінаградныя, і пах вуснаў тваіх як ад яблыкаў.
10 Вусны твае як найлепшае віно, годнае, каб яго піў улюбёны, каб арашаў вусны і зубы свае».
11 «Я для ўлюбёнага свайго, і да мяне пажаданне яго.
12 Прыйдзі, улюбёны мой, пройдзем на поле, пабудзем за горадам.
13 Раніцаю паспяшаемся да вінаграднікаў і паглядзім, ці цвіце вінаград, ці распусціліся кветкі, ці цвітуць яблыні гранатавыя; там дам я табе сваё каханне.
14 Мандрагоры разліваюць водар, у брамах нашых усе найлепшыя плады, новыя і старыя, для цябе, мілы мой, захавала я [іх]».