Bible

Say Goodbye

To Clunky Software & Sunday Tech Stress!

Try RisenMedia.io Today!

Click Here

Song of Solomon 1

:
Belarusian - ББЧ
1 Песня з песняў Саламона. «Хай ён пацалуе мяне пацалункам вуснаў сваіх!» «Бо каханне тваё лепшае за віно;
2 за водар тваіх найлепшых алейкаў. Алеек разліты імя тваё; таму любяць цябе дзяўчаты».
3 «Прываблівай мяне за сабой! Пабяжым! Увядзі мяне, валадар, у пакоі свае»; «Радавацца і цешыцца будзем табою, помніць больш пра каханне тваё, чым пра віно; заслужана кахаюць цябе!»
4 «Чарнявая я, але зграбная, дочкі Ерузаліма, як палаткі Кедара, як заслоны Саламона.
5 Не глядзіце, што я смуглявая, бо апаліла мяне сонца. Сыны маці маёй разгневаліся на мяне, даручылі мне пільнаваць вінаграднік, а я свайго вінаградніку не ўпільнавала.
6 О ты, якога любіць душа мая, пакажы, дзе ты пасеш, дзе адпачываеш апоўдні, каб не блукаць мне між статкаў таварышаў тваіх».
7 «Калі не ведаеш, о найпрыгажэйшая сярод жанчын, то выйдзі і ідзі па слядах статка, ды пасві казлянят сваіх каля палатак пастухоў.
8 Я ўпадобніў цябе, сяброўка мая, да жарабіцы ў калясніцы фараона.
9 Гожыя шчокі твае пад завушніцамі, шыя твая у каралях.
10 Мы зробім табе залатыя завушніцы са срэбранымі ўкрапінамі».
11 «Пакуль валадар быў за сталом сваім, нард мой разліваў водар свой.
12 Улюбёны мой для мяне пучок кіпера, што ляжыць на грудзях маіх.
13 Улюбёны мой для мяне быццам гронка кіпровая у вінаградніках Эн-Гадзі».
14 «О, якая прыгожая ты, сяброўка мая, о, якая ты прыгожая: вочы твае галубіныя».
15 «О, які прыгожы ты, улюбёны мой, о, які прывабны! Ложак наш у кветках,
16 бэлькі дамоў нашых кедравыя, столь наша з кіпарысу».