Bible

Upgrade

Your Church Presentations in Minutes

Try RisenMedia.io Today!

Click Here

Psalms 87

:
Belarusian - ББЧ
1 Сыноў Корэ. Псальм. Песня. Асновы яго на святых гарах; любіць Госпад
2 брамы Сіёна больш за ўсе палаткі Якубавы.
3 Слаўнае гавораць пра Цябе, горад Божы!
4 Успомню я Рагаб і Бабілон сярод тых, што ведаюць мяне; вось Філістэя і Тыр з Этыёпіяй: яны нарадзіліся там.
5 А пра Сіён будуць казаць: «Той і гэты нарадзіўся ў ім; і Сам Найвышэйшы ўмацоўвае яго».
6 Госпад занясе ў кнігу народаў: «Яны нарадзіліся там».
7 І будуць спяваць, быццам у карагодзе: «Усе крыніцы мае ў Табе».