Bible

Designed

For Churches, Made for Worship

Try RisenMedia.io Today!

Click Here

Psalms 82

:
Belarusian - ББЧ
1 Псальм. Асафа. Бог падымаецца на божым сходзе, пасярод багоў праводзіць суд.
2 «Дакуль будзеце судзіць несправядліва і прымаць аблічча грэшнікаў?
3 Справядліва судзіце няшчаснага і сірату, апраўдвайце прыгнечанага і беднага.
4 Вырывайце беднага і вызваляйце няшчаснага з рукі грэшніка».
5 Яны не ведаюць, не разумеюць, ходзяць у цемры; захістаюцца ўсе асновы зямныя.
6 Я сказаў: «Вы ўсе багі і сыны Узвышняга».
7 Але ж вы памраце, як людзі, і прыйдзеце ў заняпад, як адзін з князёў.
8 Паўстань, Божа, судзі зямлю, бо Ты маеш права над усімі народамі.