Bible

Focus

On Your Ministry and Not Your Media

Try RisenMedia.io Today!

Click Here

Psalms 70

:
Belarusian - ББЧ
1 Кіраўніку хору. Давідаў. На ўспамін.
2 Божа, на ўспамогу мне накіруйся; Госпадзе, паспяшайся, каб падтрымаць мяне.
3 Хай пасаромяцца і збянтэжацца тыя, што шукаюць душу маю. Хай павернуцца назад і пачырванеюць тыя, што жадаюць мне ліха.
4 Хай аслупянеюць ад сораму свайго тыя, што кажуць мне: «Добра, добра».
5 Хай узрадуюцца і ўзвесяляцца ў Табе ўсе тыя, што шукаюць Цябе, і тыя, што любяць збаўленне Тваё, хай гавораць заўсёды: «Узвялічаны будзь, Божа».
6 А я няшчасны і бедны; Божа, паспяшы да мяне. Ты Успаможца мой і Збаўца мой! Госпадзе, не марудзь!