Bible

Elevate

Your Sunday Morning Worship Service

Try RisenMedia.io Today!

Click Here

Psalms 67

:
Belarusian - ББЧ
1 Кіраўніку хору. На струнах. Псальм. Песня.
2 Хай злітуецца Бог над намі і падабраславіць нас; хай пралье святло аблічча Свайго над намі,
3 каб пазналі на зямлі шлях Твой, між усіх народаў збаўленне Тваё.
4 Хай вызнаюць Цябе народы, Божа; хай вызнаюць Цябе народы ўсе.
5 Хай весяляцца і радуюцца народы, бо Ты судзіш народы ў справядлівасці і кіруеш людам на зямлі.
6 Хай вызнаюць Цябе народы, Божа, хай вызнаюць Цябе народы ўсе.
7 Зямля дала плод свой; хай дабраславіць нас Бог, Бог наш,
8 хай дабраславіць нас Бог, і няхай баяцца Яго ўсе канцы зямлі.