Bible

Simplify

Your Church Tech & Streamline Your Worship

Try RisenMedia.io Today!

Click Here

Psalms 52

:
Belarusian - ББЧ
1 Кіраўніку хору. Маскіль. Давідаў.
2 Пасля таго, як Даэг эдаміт прыйшоў да Саўла і паведаміў яму, кажучы: «Давід увайшоў у дом Ахімэлеха».
3 Чаго фанабэрышся злосцю, ты, магутны [сваёй] несправядлівасцю?
4 Увесь дзень думаеш пра загубу; язык твой, як вострая брытва, ты, крывадушнік.
5 Любіш ты ліхое больш за добрае, хлусню больш, чым казаць справядлівае.
6 Любіш ты розныя пагібельныя словы, хітры язык!
7 Таму знішчыць цябе Бог да канца, адпіхне цябе, і выкіне цябе з палаткі, а корань твой з зямлі жывых.
8 Убачаць справядлівыя і спалохаюцца, і будуць смяяцца з яго:
9 «Вось жа чалавек, які не прызнаў Бога сваім прыстанішчам, але надзею сваю паклаў у вялікім багацці сваім, і ўздужэў у злачынствах сваіх».
10 А я вось, як аліўка зялёная ў доме Божым. Я паклаў надзею ў міласэрнасці Божай навечна і на векі вечныя. ўчыніў Ты, і буду чакаць імя Твайго, бо яно добрае, перад святымі Тваімі.