Bible

Power Up

Your Services with User-Friendly Software

Try RisenMedia.io Today!

Click Here

Psalms 48

:
Belarusian - ББЧ
1 Песня. Псальм. Сыноў Корэ.
2 Вялікі Госпад і праслаўлены вельмі ў горадзе нашага Бога.
3 Святая гара Яго, прыгожы ўзгорак радасць усёй зямлі. Гара Сіён, скрай поўначы, горад вялікага Валадара.
4 Бог у дамах яго вядомы зрабіўся як прыстанішча.
5 Бо сышліся цары, сабраліся, як адзін.
6 Калі ж самі ўбачылі, так здзівіліся, што стрывожыліся і ўцяклі.
7 Страх напаў там на іх і боль, быццам у парадзіхі.
8 Ветрам усходнім скрышыў Ты караблі Тарсіскія.
9 Так, як мы спачулі, так і пабачылі ў горадзе Бога Магуццяў, у горадзе нашага Бога, Бог заснаваў яго навек.
10 Мы разважаем, Божа, пра Тваю міласэрнасць пасярод святыні Тваёй.
11 Як імя Тваё, Божа, так і хвала Твая да ўскрайкаў зямлі. Правіца Твая поўная справядлівасці.
12 Хай весяліцца гара Сіён, хай радуюцца дочкі Юды з прычыны Тваіх судоў.
13 Абыдзіце Сіён наўкола і абдыміце яго, палічыце яго вежы.
14 Адчуйце сэрцам вашым магуцце яго і прабяжыцеся ўздоўж дамоў яго, каб расказаць іншаму пакаленню.
15 Бо гэта і ёсць Бог, Бог наш навечна і на векі вечныя; Ён павядзе нас праз вякі.