Bible

Engage

Your Congregation Like Never Before

Try RisenMedia.io Today!

Click Here

Psalms 47

:
Belarusian - ББЧ
1 Кіраўніку хору. Сыноў Корэ. Псальм.
2 Усе народы пляскайце ў далоні, слаўце Бога голасам радасці.
3 Бо Госпад найвышэйшы, страшны, магутны Валадар над усёй зямлёй.
4 Ён падначальвае нам народы і плямёны пад нашы ногі.
5 Выбраў Ён для нас спадчыну нашу, хвалу Якуба, якога палюбіў.
6 Уваходзіць Бог між радасці і Госпад пры гуку трубы.
7 Спявайце Богу, спявайце. Спявайце Валадару нашаму псальмы.
8 Бо Валадар усёй зямлі Бог, спявайце ж з мудрасцю.
9 Бог валадарыць над народамі, Бог сядзіць на пасадзе Сваім святым.
10 Князі народаў сышліся з народам Бога Абрагамава, бо шчыты зямныя у Бога: Ён узвысіўся вельмі высока.