Bible

Say Goodbye

To Clunky Software & Sunday Tech Stress!

Try RisenMedia.io Today!

Click Here

Psalms 45

:
Belarusian - ББЧ
1 Кіраўніку хору. На мелодыю “Лілія”. Сыноў Корэ. Маскіль, вясельная. Песня кахання.
2 Вымавіла сэрца маё добрае слова, распавядаю я пра творы мае цару; язык мой пяро пісара, які спрытна піша.
3 Прыгажэйшы ты выглядам між сыноў людскіх, разлілася ласка на тваіх вуснах, таму дабраславіў цябе Бог павечна.
4 Прыперажы меч твой да паясніцы тваёй, о наймагутнейшы, гонар твой і красу!
5 У красе тваёй выйдзі наперад, узыдзі на калясніцу дзеля праўды, літасцівасці і справядлівасці, і хай кіруе табою мужная твая правіца,
6 народы падаюць перад табою. Стрэлы твае вострыя у сэрцы ворагаў цара.
7 Пасад Твой, Божа, на векі вечныя, і жазло справядлівасці жазло валадарства Твайго.
8 Узлюбіў Ты справядлівасць і ўзненавідзеў беззаконне, таму намасціў цябе, Божа, Бог твой алеем радасці больш за супольнікаў тваіх.
9 Міра, алой і касія на ўсёй адзежы тваёй, з дамоў слановай косці лютні весяляць цябе.
10 Царскія дочкі сярод скарбаў тваіх; стаіць царыца праваруч цябе, прыбраная ў золата з Афіра.
11 Слухай, дачка, глянь і нахілі вуха тваё, і забудзься пра народ твой і пра дом бацькоў тваіх,
12 цар прагне прыгажосці тваёй. Паколькі ён валадар твой, пакланіся яму.
13 Дачка Тыру з падарункамі, багацеі з народа шукаюць у цябе ласкавасці.
14 Надзвычайна славутая дачка цара унутры, агорнутая залатымі тканінамі.
15 У шматколернай вопратцы прыводзяць яе да цара; дзевы, яе сяброўкі, следам за ёй ідуць да цябе.
16 Ідуць яны ў весялосці і радасці, прыводзяць іх у дом цара.
17 Месца тваіх бацькоў зоймуць твае сыны, установіш ты іх князямі над усёй зямлёй.
18 Я зраблю памятным імя Тваё з роду ў род, і дзеля таго вызнаваць Цябе будуць народы вечна і на векі вечныя.