Psalms 41
1 Кіраўніку хору. Псальм Давідаў.
2 Шчасны той, хто спачувае няшчаснаму. У дзень ліхі вызваліць яго Госпад.
3 Госпад ухавае яго і ажывіць яго, і шчасным зробіць яго на зямлі, не аддасць яго на волю непрыяцеляў яго.
4 Госпад прынясе яму ўспамогу на ложа пакуты яго; Ты перавернеш яго пасцель у немачы яго.
5 Кажу я: «Госпадзе, пашкадуй мяне, ацалі душу маю, бо зграшыў я Табе!»
6 Непрыяцелі мае ліха кажуць пра мяне: «Калі ж памрэ ён і калі прападзе імя яго?»
7 І калі хто прыходзіць наведаць мяне, то кажа ўсякія недарэчнасці. Сэрца яго збірае сабе правіннасці, і, выйшаўшы вонкі, ён пачынае плявузгаць.
8 Поруч усе непрыяцелі мае шэпчуць супраць мяне, яны задумваюць усякае ліха супраць мяне:
9 «Сурокі прычапілася да яго», або: «Той, хто хворы залёг, той не здолее падняцца».
10 Але нават чалавек, з якім я жыў у супакоі, якому я давяраў, які есць хлеб мой, пяту падняў супраць мяне.
11 Ты ж, Госпадзе, злітуйся з мяне і абудзі мяне, і аддам я ім.
12 Па тым пазнаю я, што Ты спагадаеш мне, калі не будзе смяяцца непрыяцель мой з мяне.
13 Ты падтрымаў мяне дзеля бязвіннасці і паставіў мяне перад Табою навек.
14 Дабраславёны Госпад, Бог Ізраэля, ад веку і аж да веку. Хай жа будзе, хай будзе.