Bible

Engage

Your Congregation Like Never Before

Try RisenMedia.io Today!

Click Here

Psalms 25

:
Belarusian - ББЧ
1 Давідаў. Да Цябе, Госпадзе, узняў я душу маю.
2 Божа мой, на Цябе спадзяюся; хай не сумеюся! Хай не кпяць з мяне непрыяцелі мае.
3 Бо ўсе тыя, што трымаюцца Цябе, не будуць засаромлены. Засаромлены будуць тыя, што чыняць бязвер’е дзеля марнасці.
4 Пакажы мне, Госпадзе, Свае дарогі і навучы мяне Сваім сцежкам.
5 Вядзі мяне праўдай Тваёй і вучы мяне, бо Ты Бог збавення майго. На Цябе спадзяюся штодня.
6 Помні, Госпадзе, пра міласці Твае і пра міласэрнасць Тваю, бо яны спрадвечныя!
7 Не прыпамінай грахоў маладосці маёй і злачынстваў маіх, але помні пра мяне Ты паводле міласэрнасці Тваёй, згодна дабраце Тваёй, Госпадзе.
8 Спагадны і праведны Госпад, таму наставіць грэшнікаў на шлях;
9 пакорлівых накіруе па справядлівасці, наставіць сціплых на шляхі іх.
10 Усе шляхі Божыя міласэрнасць і праўда для тых, што трымаюцца запавету Яго і сведчанняў Яго.
11 Дзеля імя Твайго, Госпадзе, злітуешся над грахом маім: бо ён так вялікі.
12 Госпада? Ён наставіць такога на шлях, які [той] выбірае.
13 Душа яго ў дабротах прабудзе, а семя яго ўспадкаеміць зямлю.
14 Спагадае Госпад тым, што баяцца Яго, каб адкрыць ім Свой запавет.
15 Мае вочы заўсёды да Бога, бо Ён вырве ногі мае з пасткі.
16 Глянь на мяне і пашкадуй мяне, бо самотны я і няшчасны.
17 Пашыр цясніны сэрца майго і вырві мяне з засмучэнняў маіх.
18 Прыглядзіся да пакорлівасці маёй і да цяжару працы маёй і адпусці ўсе правіны мае.
19 Глянь на ворагаў маіх, бо яны размножыліся, і лютай нянавісцю зненавідзелі мяне.
20 Пільнуй душу маю і вырві мяне; не пасаромлюся, бо я ўсклаў надзею на Цябе.
21 Хай бязвіннасць і справядлівасць пільнуюць мяне, бо я трымаўся Цябе.
22 Збаў, Божа, Ізраэль ад усіх няшчасцяў яго.