Bible

Say Goodbye

To Clunky Software & Sunday Tech Stress!

Try RisenMedia.io Today!

Click Here

Psalms 20

:
Belarusian - ББЧ
1 Кіраўніку хору. Псальм Давідаў.
2 Хай выслухае цябе Госпад у дзень роспачы, хай абароніць цябе імя Бога Якубава.
3 Хай пашле табе ўспамогу ад святыні і з Сіёна хай зберажэ цябе.
4 Хай прыгадае кожную тваю ахвяру, і цэласпаленне тваё хай успрыме шчодрым.
5 Хай аддасць табе паводле сэрца твайго і кожную задуму тваю выканае.
6 Будзем цешыцца з выратавання Твайго і ў імя Бога нашага ўздымем харугвы; хай выканае Госпад усе твае просьбы.
7 Цяпер спазнаў я, што ўратаваў Госпад намашчэнца Свайго: выслухаў яго з неба Свайго святога сіламі выратавання правіцы Яго.
8 Адныя на калясніцах, іншыя на конях, а мы імя Госпада нашага сталі клікаць.
9 Тыя сагнуліся і ўпалі, а мы выпрасталіся і былі ўзнятыя.
10 Госпадзе, уратуй цара і выслухай нас у дзень, калі будзем клікаць Цябе!