Bible

Engage

Your Congregation Like Never Before

Try RisenMedia.io Today!

Click Here

Psalms 19

:
Belarusian - ББЧ
1 Кіраўніку хору. Псальм Давідаў.
2 Нябёсы абвяшчаюць хвалу Бога, і пра справу рук Яго паведамляе цвярдыня.
3 Дзень перад днём прамаўляе слова, і ноч ночы абвяшчае веды.
4 Няма моў і маўленняў, голас якіх не быў бы чуцён:
5 па ўсёй зямлі загучаў голас іх, і словы іх аж да ўскрайкаў сусвету.
6 Ён паставіў на іх палатку для сонца, і яно, быццам жаніх, выходзячы з пакоя свайго, цешыцца, як волат перад неабходнасцю прабегчы шлях.
7 Ад ускрайкаў нябёсаў пачатак шляху яго, і схіл яго аж да іх ускрайкаў, і няма таго, што ўхілілася б ад цеплыні яго.
8 Закон Госпадаў бязгрэшны, аднаўляе душу, сведчанне Госпада вернае, што надае мудрасць малым.
9 Прысуды Госпада правільныя, пацяшаюць сэрцы, запавет Госпада светлы, прасвятляе вочы.
10 Страх Госпада чысты, трывае на векі вечныя, суды Госпада праўдзівыя і адначасова справядлівыя.
11 Яны больш жаданыя за золата і мноства каштоўных камянёў і саладзейшыя за мёд і струмяністыя соты.
12 Бо слуга Твой удасканальваецца праз іх; у пільнаванні іх вялікая адплата.
13 Хто ж разумее свае аблуды? Ад патаемнага ачысці мяне
14 і ад пыхі ўпільнуй слугу Твайго, каб не запанавала нада мной. Тады буду я бязгрэшны і ачышчуся ад вялікага злачынства.
15 Няхай жа спадабаюцца словы вуснаў маіх і разважанне сэрца майго перад Табою, Госпадзе, Апякун мой і Збаўца мой!