Bible

Connect

With Your Congregation Like Never Before

Try RisenMedia.io Today!

Click Here

Psalms 150

:
Belarusian - ББЧ
1 Алілуя! Хваліце Госпада ў свяцілішчы Яго, хваліце Яго на апоры магуцця Яго.
2 Хваліце Яго ў магутнасцях Яго, хваліце Яго паводле мноства велічнасці Яго.
3 Хваліце Яго гукам трубы, хваліце Яго гуслямі і цытрай,
4 хваліце Яго бубнам і хорам, хваліце Яго на струнах і арганамі,
5 хваліце Яго на мілагучных цымбалах і на цымбалах грукатлівых:
6 усё, што дыхае, хай хваліць Госпада! Алілуя!