Bible

Say Goodbye

To Clunky Software & Sunday Tech Stress!

Try RisenMedia.io Today!

Click Here

Psalms 147

:
Belarusian - ББЧ
1 Алілуя. Хваліце Госпада, бо Ён добры, спявайце псальмы Богу нашаму, бо Ён мілы, Яму належыць хвала.
2 Госпад будуе Ерузалім, збірае расцярушаных з Ізраэля.
3 Ён лечыць зламаных духам і перавязвае іх раны;
4 Ён вызначае лік зорак і ўсім ім дае імёны.
5 Вялікі Госпад наш і вялікі магуццем, няма ліку мудрасці Яго.
6 Госпад падтрымлівае пакорлівых, а грэшнікаў прыніжае аж да зямлі.
7 Спявайце Госпаду песню падзякі, грайце псальмы Госпаду нашаму на цытры.
8 Ён закрывае неба хмарамі і ўдабрае зямлю дажджом, Ён вырошчвае траву на гарах і траву, карысную людзям.
9 Ён дае ежу жывёле Сваёй і вараняткам, якія прызываюць Яго.
10 Не захапляе Яго сіла каня, ані сіла ног чалавечых.
11 Падабаюцца Госпаду тыя, што Яго шануюць, і тыя, што ўсклалі надзею на міласэрнасць Яго.
12 Хвалі, Ерузалім, Госпада, выслаўляй Бога твайго, Сіён.
13 Бо Ён умацаваў засаўкі брамаў тваіх, дабраславіў сыноў тваіх у табе.
14 Ён усталёўвае супакой як межы твае і да сытасці корміць цябе пшаніцаю.
15 Пускае прырачэнне Сваё на зямлю, хутка ляціць Яго слова.
16 Ён дае снег, быццам воўну, іней, быццам попел, рассыпае.
17 Кідае градам Сваім, як крошкамі [хлеба]; хто ўтрывае перад сцюжаю Яго?
18 Пашле Ён слова Сваё, і растопіць іх; павее вецер Яго, і пацякуць воды.
19 Ён абвяшчае слова сваё Якубу, справядлівасці і загады Свае Ізраэлю.
20 Ніводнаму народу не зрабіў так, і не аб’явіў ім сваіх прысудаў. Алілуя.