Bible

Connect

With Your Congregation Like Never Before

Try RisenMedia.io Today!

Click Here

Psalms 141

:
Belarusian - ББЧ
1 Псальм. Давідаў. Госпадзе, клічу я Цябе, хутка памажы мне; паслухай голасу майго, калі прызываю Цябе.
2 Хай малітва мая накіруецца да Цябе, як кадзіла, а паднятыя рукі мае, як вячэрняя ахвяра.
3 Пастаў варту, Госпадзе, для вуснаў маіх, сторажаў ля дзвярэй вуснаў маіх.
4 Не схілі сэрца майго да слова злачыннага дзеля прыдумлення бязбожных задумаў з людзьмі, якія чыняць несправядлівасць; і не буду есці прыватных страў іх.
5 Хай мяне ўдарыць Справядлівы ў міласэрнасці і паўшчувае мяне; алей жа грэшніка хай не намасціць галавы маёй, бо нават малітва мая супраць ліхадзействаў іх.
6 Кінутыя ў ліхія рукі суддзяў сваіх пачуюць словы мае, бо яны былі лагоднымі.
7 Як кавалкі ад рассякання і ўзорвання на зямлі, рассыпаны косці іх па цяснінах пекла.
8 Бо да Цябе, Госпадзе, Госпадзе, [звяртаю] вочы мае; да Цябе прыбег я; не губі душы маёй.
9 Сцеражы мяне ад сіла, якое наставілі на мяне, і ад спакусаў тых, што чыняць несправядлівасць.
10 Хай грэшнікі ўсе разам паўпадаюць у свае петлі і дай, каб я выйшаў цэлы.