Bible

Designed

For Churches, Made for Worship

Try RisenMedia.io Today!

Click Here

Psalms 14

:
Belarusian - ББЧ
1 Кіраўніку хору. Псальм Давідаў. Сказаў неразумны ў сэрцы сваім: «Няма Бога». Яны аддаліся распусце і мярзотныя рэчы рабілі; няма нікога, хто робіць дабро.
2 Госпад з неба глядзіць на сыноў чалавечых, каб убачыць, ці ёсць разумны, хто Бога шукае.
3 Усе адхіліліся, аднолькава аддаліся распусце; няма нікога, хто робіць дабро, няма аніводнага.
4 Няўжо не паразумнеюць усе, што чыняць беззаконне, што з’ядаюць народ мой, быццам хлеб ядуць? Госпада яны не прызываюць,
5 дык затрымцяць яны ў страху, бо Бог з родам справядлівым.
6 Вы намер гаротніка зблытаць збіраецеся, але Бог спадзяванне яго.
7 Хто дасць з Сіёна збаўленне Ізраэлю? Калі верне Госпад палон народа Свайго, узрадуецца Якуб і цешыцца будзе Ізраэль.