Bible

Upgrade

Your Church Presentations in Minutes

Try RisenMedia.io Today!

Click Here

Psalms 130

:
Belarusian - ББЧ
1 Песня ўзыходжання. З глыбіняў прызываю я Цябе, Госпадзе;
2 Госпадзе, выслухай голас мой. Хай будуць вушы Твае нахілены да голасу малення майго.
3 Калі будзеш аглядаць несправядлівасці, Госпадзе, хто ж вытрымае?
4 Бо ў Цябе адпушчэнне [грахоў], каб мы шанавалі Цябе.
5 Пакладаюся на Госпада; трымалася душа мая слова Яго;
6 усклала надзею душа мая ў Госпадзе больш, чым вартаўнікі світання.
7 Хай ускладзе надзею Ізраэль у Госпадзе, бо ў Госпада міласэрнасць і шчодрае адкупленне у Яго.
8 І Ён адкупіць Ізраэль ад усіх несправядлівасцей яго.