Bible

Upgrade

Your Church Presentations in Minutes

Try RisenMedia.io Today!

Click Here

Psalms 129

:
Belarusian - ББЧ
1 Песня ўзыходжання. Часта нападалі на мяне з маладосці маёй; хай кажа цяпер Ізраэль,
2 часта нападалі на мяне з маладосці маёй, але не перамаглі мяне.
3 На маёй спіне аратаі аралі, праклалі яны доўгія барозны свае.
4 Справядлівы ж Госпад разбіў каркі грэшнікаў.
5 Хай пасаромяцца і абернуцца назад ўсе тыя, што ненавідзяць Сіён.
6 Хай стануцца яны падобныя да травы на страсе, якая высахла раней, чым яе вырвуць,
7 не напоўніць ёю рукі сваёй касец, ані пазухі той, хто збірае снапы.
8 І не скажуць праходзячыя міма: «Дабраславенне Госпада вам! Дабраслаўляем вас у імя Госпада!»