Bible

Connect

With Your Congregation Like Never Before

Try RisenMedia.io Today!

Click Here

Psalms 126

:
Belarusian - ББЧ
1 Песня ўзыходжання. Калі Госпад адмяняў няволю Сіёна, сталіся мы быццам ува сне.
2 Тады вусны нашыя былі поўныя смеху, а язык наш радасці. Тады гаварылі між паганаў: «Вялікае ўчыніў з імі Госпад».
3 Вялікае ўчыніў Госпад з намі: сталіся мы радаснымі.
4 Адмяні, Госпадзе, няволю нашу, як ручаі ў паўднёвай зямлі.
5 Тыя, што сеюць са слязамі, з радасцю жаць будуць.
6 Ідучы ідуць і плачуць, несучы зерне на пасеў. Вяртаючыся ж, ідуць з радасцю, несучы свае снапы.