Bible

Say Goodbye

To Clunky Software & Sunday Tech Stress!

Try RisenMedia.io Today!

Click Here

Psalms 114

:
Belarusian - ББЧ
1 Алілуя. Пры выхадзе Ізраэля з Егіпта, дома Якуба з чужога народа.
2 Сталася Юда свяцілішчам яго, Ізраэль сілай яго.
3 Мора бачыць і ўцякае, Ярдан вяртаецца назад;
4 Горы заскакалі, як бараны, і ўзгоркі быццам ягняткі.
5 Што з табой, мора, чаму ты ўцякаеш? І ты, Ярдан, што вяртаешся назад?
6 Горы, чаму скачаце, як бараны, і ўзгоркі, як ягняткі?
7 Трымці, зямля, перад абліччам Госпада, перад абліччам Бога Якубава,
8 Які скалу ператварае ў вадаём, а каменную гару у крыніцу.