Bible

Simplify

Your Church Tech & Streamline Your Worship

Try RisenMedia.io Today!

Click Here

Psalms 108

:
Belarusian - ББЧ
1 Песня. Псальм. Давідаў.
2 Прыгатавана сэрца маё, Божа, прыгатавана сэрца маё, буду спяваць і граць псальмы. Добра, хвала мая!
3 Прабудзіся, гуслі і цытра, абуджу я зараніцу.
4 Буду вызнаваць Цябе, Госпадзе, між народамі, буду Табе граць псальмы сярод людзей,
5 бо міласэрнасць Твая вялікая аж да нябёсаў і аж да воблакаў праўда Твая.
6 Падыміся над нябёсамі, Божа, і над ўсёй зямлёю слава Твая.
7 Каб вызваліліся ўмілаваныя Твае, дай збаўленне правіцай Тваёй і выслухай мяне.
8 Прамовіў Бог у святыні Сваёй: «Узрадуюся і падзялю Сіхэм і памераю лагчыну Сукот;
9 мой Галаад і мой Манасэс, і Эфраім цвярдыня галавы маёй, Юда скіпетр мой.
10 Моаб конаўка для абмывання Майго, над Ідумеяй узнясу чаравік мой, над Філістэяй усклікаць буду».
11 Хто давядзе мяне ў абаронны горад? Хто давядзе мяне аж да Ідумеі?
12 Хіба Ты, Божа, Які адпіхнуў нас? Ці ўжо не выйдзеш, Божа, з нашымі сіламі?
13 Дай нам успамогу ад прыгнёту, бо марны ратунак людскі.
14 З Богам праявім магуцце, і Ён стопча нашых непрыяцеляў.