Bible

Power Up

Your Services with User-Friendly Software

Try RisenMedia.io Today!

Click Here

Proverbs 27

:
Belarusian - ББЧ
1 Не хваліся заўтрашнім днём, не ведаючы, што прынясе дзень, што надыходзіць.
2 Хай іншы цябе хваліць не твой уласны рот, чужы не твае ўласныя вусны.
3 Цяжкі камень і цяжкаваты пясок, але гнеў бязглуздага цяжэйшы за абаіх.
4 Шалёны нораў і абурэнне, што прарываецца наверх, а хто можа ўстаяць перад зайздрасцю?
5 Лепш адкрытае абвінавачванне, чым схаваная любоў.
6 Раны ад таго, хто любіць, вярнейшыя, чым ілжывыя пацалункі таго, хто ненавідзіць.
7 Душа, што насыцілася, будзе таптаць мёд, а душа, што прагне, нават горкае будзе лічыць за салодкае.
8 Як птушка, што ўцякае з гнязда свайго, так чалавек, што блукае далёка ад радзімы сваёй.
9 Маззю і фіміямам цешыцца сэрца і прывабнасцю сябра ў парадзе ад душы.
10 Не адмаўляйся ад сябра свайго і сябра бацькі свайго, і ў дзень смутку не ўваходзь у дом брата свайго. Лепш сусед паблізу, чым брат далёка.
11 Імкніся да мудрасці, сыне мой, парадуй сэрца маё, каб мог адказаць таму, хто мне ўпікае.
12 Хітры, што бачыць ліха, хаваецца; а легкаверныя, што ідуць да яго, караюцца.
13 Здымі вопратку з таго, хто паручыўся за іншага, а за незнаёмых вазьмі ад яго заклад.
14 Хто, уздымаючыся раніцай, хваліць блізкага свайго гучным голасам, залічаць яму гэта за праклён.
15 Дах, што працякае ў халодны дзень, і сварлівая жонка роўныя;
16 хто стрымлівае яе той быццам вецер стрымлівае і прымудраецца, каб трымаць масць у правай руцэ.
17 Жалеза жалезам вастрыцца, а чалавек завастрае позірк сябра свайго.
18 Хто сцеражэ дрэва фігавае будзе есці плады яго, а хто вартаўнік гаспадара свайго праславіцца.
19 Як у вадзе твар глядзіць на твар, так сэрца чалавека у чалавеку.
20 Пекла і пагібель ніколі не насычаюцца, падобна ім ненасытныя і вочы чалавечыя.
21 Як срэбра у горане, а золата у печы, так правяраецца чалавек вуснамі таго, хто хваліць [яго].
22 Калі стаўчэш бязглуздага ў ступцы таўкачом разам з зярнятамі, не выйдзе з яго бязглуздасць.
23 Пільна даглядай за жывёлай тваёй, звяртай увагу на статкі,
24 бо не будзеш мець багацце заўсёды. Няўжо з пакалення ў пакаленне будзе перадавацца вянец?
25 Агаліліся лугі і з’явіліся травы зялёныя, і сабралі сена з узгоркаў;
26 авечкі на вопратку тваю, а казлы на выкуп нівы.
27 Хопіць табе казінага малака на снеданне тваё, і на снеданне дому твайго, і на пражытак слугам тваім.