Bible

Create

Inspiring Presentations Without Hassle

Try Risen Media.io Today!

Click Here

Proverbs 14

:
Belarusian - ББЧ
1 Мудрая жонка будуе дом свой, а неразумная разбурыць яго сваімі рукамі.
2 Таго, хто ідзе вернай дарогай, адцураецца той, хто ідзе ганебным шляхам.
3 У вуснах бязглуздага дубец пыхлівасці, а вусны мудрых берагуць іх.
4 Дзе няма быкоў, там стойла пустое; і шмат выгод у моцы быка.
5 Праўдзівы сведка не лжэ, а хітры сведка пашырае хлусню.
6 Насмешнік шукае мудрасці і не знаходзіць, а для разважлівых веды даступныя.
7 Ад бязглуздага чалавека адыдзі, бо не знойдзеш вуснаў разважлівых.
8 Мудрасць разумнага пазнанне свайго шляху, а неразумнасць бязглуздых блуканне.
9 Бязглуздыя не звяртаюць увагі на грэх, а сярод справядлівых застанецца ласка.
10 Сэрца ведае гаркоту душы сваёй, і ў радасць яго не ўмяшаецца чужы.
11 Дом бязбожнікаў разваліцца, а хорамы справядлівых будуць расці.
12 Ёсць дарога, што здаецца чалавеку справядлівай, але ўрэшце рэшт вядзе яна да смерці.
13 Сэрца змешваецца з сумам нават у час смеху, а смутак захоплівае канец радасці.
14 Шляхамі сваімі будзе задаволены бязглузды, а чалавек добры будзе вышэй за іх.
15 Легкаверны верыць кожнаму слову, а разважлівы абдумвае крокі свае.
16 Мудры баіцца і пазбягае зла, а бязглузды злоўжывае і разлічвае на сябе.
17 Нецярплівы зробіць бязглуздасць, а чалавек хітры нявідны.
18 Легкаверныя авалодваюцца бязглуздасцю, а разважлівыя вызначаюцца ведамі.
19 Ліхія схіляюцца перад добрымі, а бязбожнікі перад дзвярамі справядлівых.
20 Бедны будзе нявідны нават для свайго самага блізкага, а ў багатых шмат сяброў.
21 Хто адцураецца блізкага свайго грашыць, а хто шкадуе бедных шчасны.
22 Ці не блукаюць тыя, што чыняць ліха? Міласэрнасць і праўда для тых, хто робіць дабро.
23 Ва ўсялякай працы будзе прыбытак, а слова вуснаў накіроўвае толькі да беднасці.
24 Вянок мудрых іх багацце, а неразумнасць бязглуздых глупства.
25 Верны сведка вызваляе душы, а крывадушнік пашырае хлусню.
26 У шанаванні Госпада цвёрдая ўпэўненасць, і сынам Яго будзе надзея.
27 Шанаванне Госпада крыніца жыцця, што ўхіляецца ад путаў смерці.
28 У мностве народа годнасць цара, у невялікай колькасці народа пагібель валадара.
29 Хто цярплівы, тым кіруе вялікая разважлівасць; хто нецярплівы павялічвае бязглуздасць.
30 Жыццё для цела здароўе сэрца, зайздрасць гніенне касцей.
31 Хто гоніць беднага той упікае яго Творцу; шануе Яго той, хто шкадуе бедных.
32 Уласнай сапсаванасцю будзе забіты бязбожнік, а справядлівы спадзяецца на несапсаванасць сваю.
33 У сэрцы разважлівага знаходзіцца мудрасць, а сярод бязглуздых яна знойдзецца?
34 Справядлівасць узвышае народ, а несправядлівасць грэх народаў.
35 Дапушчаны да цара разумны слуга, а гнеў выклікае той, хто дзейнічае ганебна.