Bible

Upgrade

Your Church Presentations in Minutes

Try RisenMedia.io Today!

Click Here

Proverbs 13

:
Belarusian - ББЧ
1 Мудры сын любіць настаўленне бацькі, насмешнік не слухае, калі яго ганяць.
2 З плода вуснаў сваіх чалавек жывіцца дабром, а душа крывадушніка гвалтам.
3 Хто вусны свае беражэ беражэ душу сваю, а хто летуценны ў размове, таму бяда.
4 Гультай хоча, а не мае, а душа працавітых насыціцца.
5 Справядлівы адмовіцца ад ілжывага слова, а бязбожнік сарамаціць і ганьбіць.
6 Справядлівасць беражэ бязгрэшнага ў дарозе, а бязбожнасць ставіць падножку грэшніку.
7 Ёсць той, хто быццам лічыцца за багача, хаця нічога не мае; і ёсць той, хто быццам лічыцца за беднага, хаця ў яго багацця шмат.
8 Выкуп душы чалавека яго багацце, а хто бедны не вытрымлівае папроку.
9 Святло справядлівых весяліць, а каганец бязбожнікаў тухне.
10 Між пыхліўцаў толькі сваркі, а ў пакорлівых мудрасць.
11 Маёмасць ад марнасці паменшыцца, а хто збірае ў руку памнажае.
12 Надзея, што доўга не здзяйсняецца, вынішчае душу, а жаданне, што здзяйсняецца, дрэва жыцця.
13 Хто пагарднае словам робіць, той сам прычыняе шкоду сабе; а хто паважае пастанову, таму адплаціцца.
14 Закон мудрага крыніца жыцця, каб пазбегнуць путаў смерці.
15 Добры розум выклікае ласку, а на шляху несумленных бездань.
16 Кожны разумны чалавек дзейнічае з розумам; а неразумны выяўляе бязглуздасць.
17 Бязбожны вяшчун трапляе ў бяду, а верны пасол здароўе.
18 Беднасць і ганьба таму, хто пагарджае настаўленнем; а хто верыць таму, хто ганіць, будзе ў пашане.
19 Жаданне, калі споўніцца, цешыць душу, а бязглуздыя адмаўляюцца бегчы ад ліха.
20 Хто з мудрымі ходзіць будзе мудрым, а сябар бязглуздых зробіцца ліхім.
21 За грэшнікамі гоніцца ліха, а дабром адплаціцца справядлівым.
22 Добры чалавек пакідае спадкаемцамі сыноў і ўнукаў, а маёмасць грэшніка зберагаецца для справядлівага.
23 Многа хлеба бывае і на нівах бедных, а ёсць і той, хто гіне, бо не хапае законнасці.
24 Ненавідзіць сына свайго той, хто шкадуе розгі, а хто любіць яго, той заўжды выхоўвае яго.
25 Справядлівы насычае і напаўняе душу сваю, а чэрава бязбожнікаў ненаеднае.