Bible

Create

Inspiring Presentations Without Hassle

Try Risen Media.io Today!

Click Here

Proverbs 10

:
Belarusian - ББЧ
1 Прыпавесці Саламонавы. Мудры сын радасць бацьку, а бязглузды сын гора для маці сваёй.
2 Ніяк не дапамогуць бязбожныя скарбы, а справядлівасць душу выратуе ад смерці.
3 Не пашкодзіць Госпад голадам справядліваму, а хцівасць бязбожнікаў знішчыць.
4 Лянівая рука ўтварае беднасць, а рука працавітых падрыхтоўвае багацце.
5 Той сын мудры, хто збірае ў жніво, а хто храпе ўлетку сын шалапутны.
6 Дабраславенні Госпадавы на галаве справядлівага, а вусны бязбожнікаў хаваюць лютасць.
7 Памяць справядлівага будзе ў дабраславенні, а імя бязбожнікаў сатлее.
8 Мудры сэрцам прымае пастановы, а бязглузды загіне праз вусны.
9 Хто ходзіць прама, той ходзіць вечна; а хто крывіць дарогі свае, будзе выкрыты.
10 Хто міргае вокам, той прынясе боль, а бязглузды вуснамі загубіць.
11 Вусны справядлівага крыніца жыцця, а вусны бязбожнікаў хаваюць лютасць.
12 Нянавісць выклікае сваркі, а любоў пакрывае ўсе грахі.
13 У вуснах мудрага знаходзіцца мудрасць, а розгі на спіне таго, хто не мае сэрца.
14 Мудрыя зберагаюць веды, а вусны бязглуздага блізкія да пагібелі.
15 Маёмасць багатага горад крэпасці яго; пагібель бедных беднасць іх.
16 Праца справядлівага на жыццё, а плады бязбожніка на грэх.
17 Хто беражэ настаўленне ідзе да жыцця, а хто адхіляе папрокі блукае.
18 Ілжывыя вусны хаваюць нянавісць, а хто зневажае той неразумны.
19 У шматслоўнасці не будзе недахопу ў грахах, а той, хто ўтрымлівае вусны свае, самы разважлівы.
20 Мова справядлівага адборнае срэбра; сэрца ж бязбожнікаў нічога не вартае.
21 Вусны справядлівага павучаюць вельмі многіх; а той, хто бязглузды, памрэ ад беднасці сэрца.
22 Дабраславенне Госпада робіць людзей багатымі; і не будзе дабаўлена ім ніякага цяжару.
23 Быццам жартам бязглузды робіць злачынства, а мудрасць для чалавека разважлівага.
24 Чаго баіцца грэшнік, тое і прыйдзе да яго, а жаданне справядлівага здзейсніцца.
25 Як праносіцца віхура так знікне бязбожнік, а справядлівы як вечны падмурак.
26 Як укус для зубоў і дым для вачэй, так і гультай для тых, што яго паслалі.
27 Страх Госпадаў дні памножыць, а гады бязбожнікаў скарацяцца.
28 Чаканне справядлівых радасць, а надзея бязбожнікаў загіне.
29 Шлях Госпадаў цвярдыня для чыстых сэрцам і пагібель для тых, хто робіць ліха.
30 Справядлівы не пахіснецца да веку, а грэшнікі не выжывуць на зямлі.
31 Вусны справядлівага спараджаюць мудрасць, язык крывадушны будзе вырваны.
32 Вусны справядлівага бачаць прыемнае, а вусны бязбожнікаў дрэннае.