Bible

Engage

Your Congregation Like Never Before

Try RisenMedia.io Today!

Click Here

Leviticus 18

:
Belarusian - ББЧ
1 Далей прамаўляў Госпад да Майсея, кажучы:
2 «Вучы сыноў Ізраэля і кажы ім: “Я Госпад, Бог ваш.
3 Не рабіце паводле звычаю зямлі Егіпецкай, у якой вы жылі, і паводле неразумнасці зямлі Ханаан, у якую Я збіраюся ўвесці вас, не рабіце і не хадзіце па іх законах.
4 Будзеце спаўняць пастановы Мае і выконваць прыказанні Мае ды жыць паводле іх. Я Госпад, Бог ваш.
5 Беражыце пастановы Мае і закон Мой. Спаўняючы іх, чалавек будзе жыць дзякуючы ім. Я Госпад!
6 Ніводны чалавек не наблізіцца да сваяка свайго, каб выявіць заганнасць яго. Я Госпад.
7 Не адкрывай галізны бацькі і маці сваёй: бо гэта маці твая, не выяўляй галізны яе.
8 Не адкрывай галізны жонкі бацькі твайго, бо гэта галізна бацькі твайго.
9 Не адкрывай галізны сястры сваёй, дачкі бацькі твайго або дачкі маці тваёй, нягледзячы на тое, ці яна нарадзілася ў доме, ці па-за домам. Не адкрывай галізны іх.
10 Не адкрывай галізны дачкі сына твайго або дачкі дачкі тваёй, бо гэта галізна твая.
11 Не адкрывай галізны дачкі жонкі бацькі твайго, якую нарадзіла яна бацьку твайму, гэта сястра твая, не адкрывай галізны яе.
12 Не адкрывай галізны сястры бацькі свайго, бо яна сваячка бацькі твайго.
13 Не адкрывай галізны сястры маці сваёй, бо яна сваячка маці тваёй.
14 Не адкрывай галізны брата бацькі свайго, не ўваходзь да жонкі яго, якая звязана з табою сваяцтвам, бо гэта цётка твая.
15 Не адкрывай галізны нявесткі сваёй, бо яна жонка сына твайго, не адкрывай ганьбы яе.
16 Не адкрывай галізны братавай сваёй, бо гэта галізна брата твайго.
17 Не адкрывай галізны жанчыны і дачкі яе. Не бяры дачкі сына яе ані дачкі яе дачкі, каб адкрыць ганьбу яе, бо яны цела яе. Гэта беззаконне.
18 Не бяры сястру жонкі сваёй, саперніцу яе, каб адкрыць яе галізну, пакуль гэтая жывая.
19 Не набліжайся да жанчыны ў час яе месячніцы і не адкрывай галізну яе.
20 Не кладзіся з жонкай бліжняга свайго і не спаганьвай сябе змяшэннем семя; праз гэта станешся ты нячысты.
21 Не аддавай дзіцяці свайго на ахвяру ідалу Малоху, каб не спаганіць імя Бога твайго. Я Госпад.
22 Не спалучайся з мужчынам так, як ляжыш з жанчынаю: гэта агіда.
23 Не кладзіся з ніякаю жывёлаю, не спаганьвай сябе з ёю. Таксама і жанчына не будзе злучацца з жывёлай, бо гэта злачынства!
24 Не паганьцеся ўсім гэтым, як апаганілі сябе ўсе народы, якія Я выганю перад вашым абліччам,
25 ды якімі была спракуджана зямля, злачынствы якой Я пакараў, і выкінула з сябе жыхароў сваіх.
26 Дык вы пільнуйцеся пастаноў і законаў Маіх і не дапускайцеся ўсіх гэтых брыдот, ані тутэйшы, ані прышэлец, які жыве сярод вас,
27 бо ўсіх гэтых брыдот дапускаліся жыхары зямлі, якія былі перад вамі і якія апаганілі яе.
28 Дык сцеражыцеся, каб і вас яна не выкінула, калі будзеце яе паганіць, як выкінула з сябе народ, які быў перад вамі.
29 Бо кожная душа, якая б дапусцілася адной з гэтых брыдот, будзе вынішчана з народа свайго.
30 Трымайцеся прыказанняў Маіх. Не дапускайцеся брыдотных звычаяў, як дапускаліся тыя, што былі перад вамі, не паганьцеся імі. Я Госпад, Бог ваш”».