Joshua 19
1 І другое жэрабя выпала сынам Сімяона па родах іх;
2 і ўласнасць іх знаходзілася сярод уласнасці сыноў Юды. Бээр-Сэба, або Сама, і Малада,
3 і Асарсуал, і Бала, і Эсэм,
4 і Эльталад, і Бэтул, і Хорма,
5 і Сікэлаг, і Бэтмархабот, і Асарсуса,
6 і Бэтлебаот, і Сараген: трынаццаць гарадоў з іх навакольнымі вёскамі.
7 Аін, і Рэмон, і Этэр, і Асан: чатыры гарады з іх навакольнымі вёскамі.
8 Усе вёскі вакол гэтых гарадоў аж да Баалат-Бээра, значыць Рамот-Нагэба: гэта ўласнасць сыноў Сімяона па родах іх.
9 Частка для сыноў Сімяона ўзятая была з уласнасці сыноў Юды, якая была даволі вялікай; і таму сыны Сімяона атрымалі ўласнасць між іх.
10 І трэцяе жэрабя выпала сынам Забулона па родах іх; мяжа іх уладання была аж да Сарыда,
11 і ішла на захад да Мэралы, і даходзіла да Дэбасэта аж да ручая, які насупраць Екнаама,
12 ад Сарыда паварочвала на ўсход у напрамку Кэсэлет-Табора, і ішла да Дабэрэта і падымалася да Яфіі.
13 І адтуль мяжа пераходзіла на ўсход, да Гет-Хефэра, да Этакасіна, і выходзіла да Рэмона, і ўхілялася да Ноа,
14 і ішла на поўнач каля Ханатона. І былі ў яе выхады да даліны Эфтагэл;
15 і Катэт, і Наалол, і Сэмрон, і Едала, і Бэтлехэм: дванаццаць гарадоў разам з іх вёскамі.
16 Такая ўласнасць пакалення сыноў Забулона па родах іх, гарады з іх навакольнымі вёскамі.
17 Чацвёртае жэрабя выпала на пакаленне Ісахара па родах яго.
18 І ўласнасцю яго былі Езрагэль, і Хасалот, і Сунам,
19 і Хафараім, і Сэон, і Анахарат,
20 і Рабіт, і Кэслон, і Абэс,
21 і Рамэт, і Эн-Ганім, Эн-Гадзі, і Бэтпэсас.
22 І дасягала мяжа яго аж да Табора, і Сэгасімы, і Бэтсамэса, і былі ў яе выхады да Ярдана; шаснаццаць гарадоў з іх навакольнымі вёскамі.
23 Такая ўласнасць сыноў Ісахара па родах іх, гарады і іх навакольныя вёскі.
24 І пятае жэрабя выпала пакаленню сыноў Асэра па родах іх.
25 І мяжой іх былі: Хэлькат, і Халі, і Бэтэн, і Ахсаф,
26 і Эльмэлех, і Амаад, і Масал, і даходзіла мяжа аж да Кармэля на захадзе і аж да Сігор-Лабаната;
27 і паварочвала на ўсход да Бэтдагона, і дасягала Забулона і даліны Эфтагэл на поўначы, і ішла далей праз Бэтэмэк і Наэль. І выходзіла да левага боку Кабула,
28 і да Абрана, і Рагоба, і Хамона, і Кана аж да вялікага Сідона;
29 і заварочвала да Рамы аж да вельмі ўмацаванага горада Тыра, і вярталася да Госы; і былі ў яе выхады ў мора; Махалеб і Ахзіб,
30 і Ама, і Афэк, і Рагоб: дваццаць два гарады з іх навакольнымі вёскамі.
31 Гэта ўласнасць пакалення сыноў Асэра па родах іх; гарады і сёлы іх.
32 Шостае жэрабя выпала сынам Нэфталі па родах іх.
33 І мяжа іх ішла з Гэлефа і ад дуба ў Саананіме і да Адамі-Нагэба і Ібнээля, аж да Лекума, і выхады ў яе былі аж да Ярдана;
34 і на захадзе мяжа ішла да Азнот-Табора, і адтуль выходзіла на Хукок і датыкалася Забулона на поўдні, і Асэра на захадзе, і Ярдана — на ўсходзе сонца;
35 гарадамі самымі ўмацаванымі былі: Асэдым, Сэр і Амат, Рэкат і Кінэрэт,
36 і Адама, і Рама, і Асор,
37 і Кадэс, і Эдраі, і Эн-Асор,
38 Ярон і Магдалэль, Харэм, і Бэтанат, і Бэтсамэс: дзевятнаццаць гарадоў з іх навакольнымі вёскамі.
39 Такая ўласнасць пакалення сыноў Нэфталі па родах іх; гарады з іх навакольнымі вёскамі.
40 Сёмае жэрабя выпала сынам Дана па родах іх.
41 І мяжою яго ўласнасці былі: Цора, і Эстаол, Гір-Самэс.
42 і Сэлебін, і Аялон, Ятэла,
43 і Элон, і Тамна, і Акарон,
44 і Эльтэк, і Габэтон, і Баалат,
45 і Юда, і Бэнэбарах, і Гет-Рэмон,
46 і Мэяркон, і Арэкон з мяжою, што глядзіць на Ёпэ.
47 І мяжа сыноў Дана ўцякае ад іх. І выправіліся сыны Дана, і ўступілі ў бой з Ласэмам, і занялі яго; і забілі яго вастрыём меча, і апанавалі яго, і абжыліся там, і назвалі яго Ласэм-Дан, ад імя Дана, бацькі свайго.
48 Такое ўладанне пакалення сыноў Дана па родах іх, гарады і сёлы іх.
49 І калі сыны Ізраэля скончылі падзел зямлі жэрабем для кожнага з пакаленняў сваіх, тады сыны Ізраэля далі ўласнасць Ешуа, сыну Нуна, пасярод сябе;
50 па загадзе Госпада далі яму горад, які ён запатрабаваў для сябе: Тамнатсар на гары Эфраім. І ён адбудаваў гэты горад і абжыўся ў ім.
51 Гэта ўладанні, якія падзялілі жэрабем Элеязэр святар, і Ешуа, сын Нуна, і князі пакаленняў сыноў Ізраэля ў Сіло ў прысутнасці Госпада пры ўваходзе ў палатку сустрэчы; і быў скончаны падзел зямлі.