Bible

Transform

Your Worship Experience with Great Ease

Try RisenMedia.io Today!

Click Here

Joshua 12

:
Belarusian - ББЧ
1 Вось цары, якіх забілі сыны Ізраэля і завалодалі іх зямлёю за Ярданам, на ўсход сонца, ад ручая Арнон аж да гары Гэрмон і з усёй усходняй часткай Арабы.
2 Сэгон, цар амарэяў, які жыў у Хесебоне і ўладарыў ад Араэра, што на беразе ручая Арнон, і ад сярэдзіны даліны і па палову Галаада аж да ручая Ябок, мяжы сыноў Амона;
3 і ў Арабе аж да мора Кінэрэт на ўсходзе і аж да мора Арабы, гэта значыць мора Салёнага, на ўсходні бок па дарозе, што вядзе ў Бэт-Есімот, і на паўднёвым баку, што ляжыць ля падножжа Пісгі.
4 Пасля Ог, цар Басана, апошні з рэфаімаў, які жыў у Астароце і ў Эдраі
5 і панаваў на гары Гэрмон, і ў межах Сальхі, а таксама ва ўсім Басане аж да межаў Гэсура і Маахі, і над паловай Галаада, аж да межаў Сэгона, цара Хесебона.
6 Майсей, паслугач Госпадаў, і сыны Ізраэля забілі іх; і аддаў зямлю іх Майсей ва ўладанне пакаленням Рубэна і Гада і палове пакалення Манасы.
7 Гэта цары зямлі, якіх забіў Ешуа і сыны Ізраэля за Ярданам у заходнім баку, ад Баалгада ў даліне Лібана аж да гары Кальв, якая падымаецца да Сэіра, яе аддаў Ешуа ва ўладанне пакаленням Ізраэля, кожнаму яго частку,
8 як на гарах, так і ў Сэфэле, у Арабе і на схілах гары, і ў пустыні, і ў Нагэбе; зямлю хетэяў, амарэяў, хананеяў, феразеяў, гівеяў і евусеяў:
9 цар Ерыхона адзін, цар Гая, што на баку Бэтэля, другі,
10 цар Ерузаліма трэці, цар Геброна чацвёрты,
11 цар Ярмута пяты, цар Лахіса шосты,
12 цар Эглона сёмы, цар Газэра восьмы,
13 цар Дабіра дзевяты, цар Гадэра дзесяты,
14 цар Хормы адзінаццаты, цар Арада дванаццаты,
15 цар Лебны трынаццаты, цар Адалама чатырнаццаты,
16 цар Македы пятнаццаты, цар Бэтэля шаснаццаты,
17 цар Тафуа семнаццаты, цар Хафэра васемнаццаты,
18 цар Афэка дзевятнаццаты, цар Сарона дваццаты,
19 цар Мадона дваццаць першы, валадар Асора дваццаць другі,
20 цар Сэмрона дваццаць трэці, цар Ахсафа дваццаць чацвёрты,
21 цар Танаха дваццаць пяты, цар Магеды дваццаць шосты,
22 цар Кадэса дваццаць сёмы, цар Екнаама, што каля Кармэля, дваццаць восьмы,
23 цар Дора з узвышшаў Дор дваццаць дзевяты, цар паганаў з Галгала трыццаты,
24 цар Тэрсы трыццаць першы, усіх цароў трыццаць адзін.