Bible

Elevate

Your Sunday Morning Worship Service

Try RisenMedia.io Today!

Click Here

Job 16

:
Belarusian - ББЧ
1 У адказ сказаў Ёў:
2 «Часта я чуў такія рэчы! Усе вы нікчэмныя пацяшыцелі.
3 Ці ж будзе канец пустым словам, або што так раздражняе цябе, што ты [так] адказваеш?
4 Мог і я гаварыць падобна, як вы, ды няхай бы душа ваша была на месцы маёй душы. Распачаў бы я да вас прамову і ківаў бы на вас галавою сваёй,
5 падбадзёрваў бы вас вуснамі сваімі і не стрымліваў бы руху вуснаў маіх.
6 Калі гаварыць буду, не суцішыцца боль мой; і калі замаўчу, не адыдзе ён ад мяне;
7 а цяпер змардаваў мяне боль мой і Ты спустошыў усю сям’ю маю.
8 Маршчыны мае сведчаць супраць мяне, і паўстае змардаванасць перад абліччам маім, пярэчачы мне.
9 Гнеў Яго разрывае мяне, і супрацівіцца мне, і скрыгоча зубамі сваімі на мяне. Вораг мой утаропіў вочы свае на мяне.
10 Яны разявілі на мяне пашчы свае, і, наракаючы, б’юць мяне ў сківіцу, і, сабраўшыся разам, супраць мяне.
11 Замыкае мяне Бог у несправядлівага і перадае мяне ў рукі бязбожнікаў.
12 Я, той самы задаволены калісьці, знянацку раструшчаны стаўся. Схапіў Ён мяне за шыю, зламаў мяне і паставіў мяне перад Сабою, быццам на знак.
13 Акружыў Ён мяне дзідамі Сваімі, разарваў клубы мае, не пашкадаваў; ды расцярушыў па зямлі печань маю.
14 Ён раздзірае мяне, рвучы і катуючы, абрушыўся на мяне, быццам волат.
15 Пашыў я радно сабе на скуру і схіліў да зямлі рог мой.
16 Твар мой пачырванеў ад плачу, а павекі мае пацямнелі,
17 хоць без правіннасці рукі мае, бо малітвы мае былі чыстыя.
18 О зямля! Не закрый крыві маёй, і хай крык мой не знойдзе ў табе месца, дзе б сціх.
19 Бо вось на небе Сведка мой і Той, Хто ведае мяне, на вышынях.
20 Вешчуны мае думкі мае: да Бога струменіцца вока маё.
21 О, каб чалавек мог так судзіцца з Богам, як судзіцца сын чалавечы са сваім прыяцелем,
22 бо вось, прамінуць кароткія гады, і я пайду шляхам, з якога не вярнуся!