Bible

Create

Inspiring Presentations Without Hassle

Try Risen Media.io Today!

Click Here

Jeremiah 45

:
Belarusian - ББЧ
1 Слова, якое сказаў прарок Ярэмія Баруху, сыну Нэрыі, калі запісаў ён у кнізе гэтыя словы з вуснаў Ярэміі ў чацвёртым годзе цара Юдэйскага Ёакіма, сына Осіі.
2 «Гэта кажа Госпад, Бог Ізраэля, да цябе, Барух:
3 Ты кажаш: “Гора мне, беднаму, бо Госпад дадае смутку да майго болю. Я змучыўся ад уздыханняў сваіх, не знахожду супакою!”
4 Скажы яму так: “Гэта кажа Госпад: Вось, Я руйную, што пабудаваў, а што пасадзіў, тое вырываю, і так ва ўсёй зямлі гэтай.
5 Ты, вось, шукаеш вялікага для сябе? Не шукай! Бо вось, навяду Я няшчасце на кожнае цела, кажа Госпад, але табе дам тваю душу, як здабычу, па ўсіх месцах, дзе колечы пойдзеш”».