Bible

Designed

For Churches, Made for Worship

Try RisenMedia.io Today!

Click Here

Isaiah 46

:
Belarusian - ББЧ
1 Упаў Бэл, сагнуўся Нэба; ідалы іх на звярах і жывёле. Статуі вашы сталі цяжкай ношаю для змучаных.
2 Пазгіналіся і пападалі разам, не маглі вытрымаць цяжару, і самі пойдуць у палон.
3 «Паслухай Мяне, доме Якуба, і ўся рэшта дому Ізраэля, якога Я нашу ад улоння, якога Я гадую ад пачацця.
4 Я Той Самы аж да старасці, ды аж да сівізны буду падтрымліваць вас. Я стварыў, і Я вазьму, Я панясу і збаўлю.
5 Каму Мяне падобным і роўным зробіце? І з кім Мяне параўнаеце, каб мы былі падобнымі?
6 Тыя выкідаюць золата з капшука і срэбра важаць на вазе, наймаюць залатых спраў майстра, каб змайстраваў бога, а потым пакланяюцца і славяць.
7 Падымаюць яго на плечы і носяць, потым ставяць на сваім месцы; і будзе стаяць, і з месца свайго не зрушыцца, але, калі хто прызывае яго, не адказвае, ды ад бяды яго не збавіць яго.
8 Помніце пра гэта і саромейцеся! Крывадушнікі, навярніцеся сэрцамі!
9 Прыпомніце век мінулы, бо Я Бог, і больш няма Бога, няма падобнага да Мяне.
10 Я абвяшчаю ад пачатку тое, што ў канцы, ды ад даўніх часоў тое, што яшчэ не адбылося, кажучы: “Намер Мой усталюецца, і здзейсню Я ўсю волю Сваю”.
11 Прызаву з усходу драпежную птушку, і з далёкай зямлі чалавека намеру Майго; дык Я сказаў, і выканаю гэта; вырашыў, і здзейсню тое.
12 Слухайце Мяне, жорсткія сэрцам, якім далёка да справядлівасці!
13 Прыблізіў Я справядлівасць Маю, не будзе далёка; не замарудзіць і Маё збаўленне: і дам на Сіёне збаўленне, а Ізраэлю славу Маю».