Bible

Say Goodbye

To Clunky Software & Sunday Tech Stress!

Try RisenMedia.io Today!

Click Here

Isaiah 26

:
Belarusian - ББЧ
1 У той дзень у зямлі Юдэйскай будзе спявана гэта песня: «Горад магутны нам на збаўленне; паставіў Ён муры і вал.
2 Адчыніце брамы! І хай увойдзе народ справядлівы, які беражэ вернасць.
3 Намер яго трывалы, захаваеш дзеля яго супакой, бо ў Табе мае надзею.
4 Спадзявайцеся на Госпада ў векі вечныя; Госпад скала вечная.
5 Бо Ён скінуў тых, якія пражывалі на вышынях, упакорыць горад высокі, упакорыць яго аж да зямлі, сцягне яго ў самы пыл.
6 Стопча яго нага, ногі беднага, ногі няшчасных.
7 Сцежка справядлівага правільная, Ты раўняеш правільную сцежку справядлівага.
8 Таксама на сцежцы прысудаў Тваіх, Госпадзе, спадзяёмся на Цябе. Да імя Твайго і да памяці пра Цябе прагненне душы!
9 Душа мая прагне Цябе ноччу, але духам маім шукаю Цябе ў сэрцы маім. Калі заяснеюць прысуды Твае на зямлі, вучыцца будуць справядлівасці жыхары свету.
10 Аказаць міласэрнасць злачынцу ён не навучыцца справядлівасці, на зямлі будзе чыніць ліхое ды не ўбачыць велічнасці Госпада.
11 Госпадзе, Твая рука паднятая! Але не бачаць; хай, засаромленыя, убачаць руплівасць Тваю пра народ, ды агонь на ворагаў Тваіх праглыне іх.
12 Госпадзе, Ты дасі нам супакой; бо ўсе нашы справы Ты ўчыніў для нас.
13 Госпадзе, Божа наш, не Ты, а іншыя гаспадары нас апанавалі, але мы толькі з Табой успамінаць будзем імя Тваё.
14 Памерлыя не ажывуць, пахаваныя не ўваскрэснуць. Таму наведаў Ты іх, і знішчыў, і сцёр усякі ўспамін пра іх.
15 Павялічыў Ты народ, Госпадзе, павялічыў народ, праславіўся; пашырыў усе межы зямлі.
16 Госпадзе, у нядолі шукалі яны Цябе, складалі малітвы, калі кара Твая засцігала іх.
17 Як тая, якая пачала, калі набліжаецца да родаў, балесна крычыць у пакутах сваіх, і падобнымі мы сталіся перад абліччам Тваім, Госпадзе!
18 Пачалі і пакутавалі родамі, нарадзілі ж быццам вецер. Не ўчынілі мы збаўлення на зямлі, таму і не нарадзіліся жыхары зямлі.
19 Ажывуць Твае памерлыя, забітыя мае ўваскрэснуць. Абудзіцеся і спявайце хвалебна вы, якія жывяце ў парахне, бо раса святла раса Твая, і зямля выдасць на святло пахаваных сваіх.
20 Ідзі, народзе мой, увайдзі ў святліцы свае, зачыні дзверы свае за сабой! Схавайся на малую хвілінку, пакуль не праміне гнеў [Яго].
21 Бо, вось жа, Госпад выйдзе са Свайго месца, каб караць разбэшчанасць жыхара зямлі супраць Яго. Тады зямля выявіць кроў сваю і не схавае больш забітых сваіх».