Bible

Create

Inspiring Presentations Without Hassle

Try Risen Media.io Today!

Click Here

Isaiah 12

:
Belarusian - ББЧ
1 І ты скажаш у той дзень: «Услаўлю Цябе, Госпадзе, бо хаця разгневаўся Ты на мяне, але гнеў Твой супакоіўся і пацешыў Ты мяне.
2 Вось жа, Бог збаўлення майго! Буду мець давер і не буду баяцца, мужнасць бо мая і хвала мая Госпад, і стаўся для мяне збаўленнем!»
3 Вы ж з радасцю чэрпаць будзеце ваду з крыніц збаўлення.
4 І скажаце вы ў той дзень: «Слаўце Госпада! Прызывайце імя Яго! Дайце пазнаць сярод народаў творы Яго, прыпамінайце, якое высакароднае імя Яго!
5 Спявайце Госпаду, бо велікадушна паступіў, хай гэта будзе вядома ва ўсім свеце.
6 Весяліся і спявай, што жывеш на Сіёне, бо вялікі пасярод цябе Святы Ізраэлеў!»