Bible

Power Up

Your Services with User-Friendly Software

Try RisenMedia.io Today!

Click Here

Ezekiel 25

:
Belarusian - ББЧ
1 І прамовіў да мяне Госпад гэтыя словы:
2 «Сын чалавечы, звярні твар свой да аманіцян і праракуй супраць іх,
3 і кажы аманіцянам: “Слухайце слова Госпада Бога. Гэта кажа Госпад Бог: “За тое, што ты крычаў “Ага”! на Маю святыню, бо яна была апаганена, і на зямлю Ізраэля, бо яна была спустошана, і на дом Юды, бо ён пайшоў у няволю,
4 таму Я аддам цябе сынам Усходу ва ўласнасць, і яны раскінуць лагер свой у цябе, і паставяць у цябе палаткі свае: яны будуць есці збожжа тваё ды піць малако тваё.
5 І Я аддам Рабу на пашу вярблюдам, і аманіцян на логавішча для статкаў, і даведаецеся, што Я Госпад Бог”.
6 Гэта кажа Госпад Бог: “За тое, што ты пляскаў рукамі і тупаў нагамі, і ўсцешыўся ад усяе душы з зямлі Ізраэля,
7 вось таму Я выцягну Маю руку супраць цябе, і аддам цябе на рабунак народам, і выкарчую цябе паміж народаў, і вынішчу цябе пасярод земляў, і загублю, і даведаешся, што Я Госпад!”
8 Гэта кажа Госпад Бог: “Дзеля таго, што Мааб і Сэір казалі: “Вось жа, дом Юды такі самы, як усе іншыя народы,”
9 вось таму Я адкрыю бок Мааба, пазбаўляючы яго гарадоў, гарадоў яго, кажу Я, ад межаў яго, ад аздобы зямлі гэтай: ад Бэт-Есімота, ад Баал-Мэона і Карыятаіма;
10 аддам іх разам з аманіцянамі ў спадчыну сынам Усходу, каб аб аманіцянах не было больш успаміну між народамі.
11 І Я ўчыню суд Маабу, і даведаюцца, што Я Госпад”».
12 Вось што кажа Госпад Бог: «За тое, што Ідумея ўчыніла помсту, каб адпомсціць дому Юды, і, правініўшыся, зграшыла ды абрушыла на іх помсту,
13 дзеля таго вось што кажа Госпад Бог: Я выцягну руку Маю супраць Ідумеі, ды вынішчу ў ёй людзей і жывёлу, і ператвару яе ў пустыню ад Тэмана аж да Дэдана загінуць ад меча.
14 Я адпомшчу Ідумэі праз руку народа Майго Ізраэля, і зробяць яны з Эдомам паводле гневу Майго і абурэння Майго, і адчуюць яны помсту маю», кажа Госпад Бог.
15 Вось што кажа Госпад Бог: «За тое, што філістынцы адпомсцілі і адпомсцілі ад усяе душы, забіваючы і павялічваючы спрадвечную нянавісць,
16 дзеля гэтага вось што кажа Госпад Бог: “Вось, Я выцягну руку Маю супраць філістынцаў, і выкарчую херэтаў, і знішчу астаткі зямлі прыморскай;
17 Я выканаю над імі вялікую помсту, удараючы ў абурэнні, і даведаюцца, што Я Госпад, калі Я даканаю на іх помсту Маю”».