Bible

Say Goodbye

To Clunky Software & Sunday Tech Stress!

Try RisenMedia.io Today!

Click Here

1 John 1

:
Belarusian - ББЧ
1 Што было ад пачатку, што мы чулі, што бачылі сваімі вачамі, што разглядалі, ды чаго дакраналіся нашы рукі, аб Слове жыцця,
2 і жыццё аб’явілася, і мы ўбачылі, і сведчым, і прапаведуем вам гэтае жыццё вечнае, якое было ў Айца і аб’явілася нам,
3 весцім вам, што мы ўбачылі і пачулі, каб і вы мелі супольнасць з намі. А супольнасць наша з Айцом і Сынам Яго Ісусам Хрыстом.
4 І мы гэта пішам вам, каб наша радасць была поўнаю.
5 І такая вось вестка, якую мы пачулі ад Яго ды абвяшчаем вам, што Бог ёсць святло і няма ў Ім ніякае цемры.
6 Калі мы будзем казаць, што маем супольнасць з Ім, а ходзім у цемры, мы хлусім і размінаемся з праўдай.
7 Калі ж мы ходзім ў святле, так як Ён у святле, тады маем супольнасць адны з аднымі, і Кроў Ісуса Хрыста, Сына Яго, ачышчае нас ад усякага граху.
8 Калі мы кажам, што не маем граху, дык падманваем саміх сябе і праўды няма ў нас.
9 Калі вызнаём нашы грахі, дык Ён верны і справядлівы, каб дараваць нам грахі ды ачысціць нас ад усякае несправядлівасці.
10 Калі мы кажам, што не грашым, дык робім Яго ашуканцам, і слова Яго няма ў нас.