Bible

Upgrade

Your Church Presentations in Minutes

Try RisenMedia.io Today!

Click Here

1 Chronicles 24

:
Belarusian - ББЧ
1 Што да сыноў Аарона такі іх падзел. Сыны Аарона: Надаб, і Абігу, і Элеязэр, і Ітамар.
2 А Надаб і Абігу памерлі перад сваім бацькам ды не мелі сыноў; святарства спаўнялі Элеязэр і Ітамар.
3 І падзяліў іх Давід: сыноў Элеязэра з Садокам і сыноў Ітамара з Ахімелехам адпаведна іх чарзе і службе.
4 І выявілася, што сыноў Элеязэра было намнога больш, чым сыноў Ітамара, дык ён выбраў з іх, гэта значыць з сыноў Элеязэра, шаснаццаць кіраўнікоў родаў, і па родах сыноў Ітамара і сем’ях іх восем кіраўнікоў родаў.
5 Затым ён падзяліў абодва роды між сабою жэрабем; таму што было пароўну адных і другіх; і каб кіраўнікі святыні і кіраўнікі Божыя былі як з сыноў Элеязэра, так і з сыноў Ітамара.
6 І Сямэя, сын Натанаэля, пісар паміж левітаў, перапісаў іх перад царом, і кіраўнікоў, і святара Садока, і Ахімэлеха, сына Абіятара, кіраўнікоў родаў святарскіх і левітаў: адзін род за Элеязэра, і другі за Ітамара.
7 А першае жэрабя выпала на Ёярыба, другое на Ядаю,
8 трэцяе на Гарыма, чацвёртае на Сэарыма,
9 пятае на Мэльхію, шостае на Міяміна,
10 сёмае на Акоса, восьмае на Абію,
11 дзевятае на Ешуа, дзесятае на Сахэнію,
12 адзінаццатае на Эліясіба, дванаццатае на Якіма,
13 трынаццатае на Гопфу, чатырнаццатае на Ісбааба,
14 пятнаццатае на Бэльгу, шаснаццатае на Эмэра,
15 семнаццатае на Гэзіра, васемнаццатае на Апсу,
16 дзевятнаццатае на Пэтагію, дваццатае на Гэзэхіэля,
17 дваццаць першае на Яхіна, дваццаць другое на Гамула,
18 дваццаць трэцяе на Далаява, дваццаць чацвёртае на Маазіява.
19 Такая была іх чарга, калі прыходзілі ў дом Госпадаў на сваю службу, і па рытуале сваім, і па статуту Аарона, бацькі іх, і па загадзе Госпада, Бога Ізраэля.
20 Затым той, хто застаўся з сыноў Леві: з сыноў Амрама: Субаэль, і з сыноў Субаэля Ягэдэя.
21 Таксама з сыноў Рагобіі кіраўнік Ясія.
22 А з Ісаарытаў Саламот; з сыноў Саламота— Ягат.
23 З Гэбранітаў: Ерыяў, Амарыя другі, Яхазіэль трэці, Екмаам чацвёрты.
24 Сын Азіэля Міха; з сыноў Міхі Самір;
25 брат Міхі Ясія; з сыноў Ясіі Захарыя.
26 Сыны Мэрары: Махалі і Мусі. Сыны яго: Язіяў і Бані.
27 Сын Мэрары: з яго сына Язіява: Саам, і Закхур, і Гебры.
28 Затым з Махалі: сын Элеязэр, які не меў дзяцей.
29 А сын Кіса Ерамээль;
30 сыны Мусі: Махалі, Эдэр і Ярмут. Гэта сыны Леві паводле іх родаў.
31 Таксама і яны кідалі жэрабя, як і браты яго, сыны Аарона, перад абліччам цара Давіда і Садока ды Ахімэлеха, і кіраўнікоў родаў святарскіх і левіцкіх, як большыя, так і меншыя: жэрабя ўсіх роўна дзяліла.