Bible

Engage

Your Congregation Like Never Before

Try RisenMedia.io Today!

Click Here

Song of Solomon 6

:
Belarusian - ББЛ
1 Куды ж ён пайшоў, твой каханы, жанчына, краса, прыгажуня? Куды ж ухіліўся твой любы, пашукаем яго з табою!
2 Мой каханы ў сад свой спусьціўся, да градак духмяных, каб пасьвіць у садзе і лілеі зьбіраць.
3 Адданы мой любы мне, а я яму; ён пасьвіць сярод лілеяў.
4 Прыгожая ты, каханая, нібы Тырца, харошая, як Ерусалім, грозная, нібы полк са сьцягамі!
5 Адвядзі ад мяне свае вочы, бо яны хвалююць мяне.
6 Твае валасы нібы козак чародка, што зьбягае з гор Галаадскіх; твае зубы як статак авечак, што з купальні выходзяць, кожная зь іх прывяла двайнятак, і няма сярод іх бясплоднай,
7 як палавінкі граната, шчочкі твае пад кудзеркамі тваімі.
8 Ёсьць шэсьцьдзясят царыц і восемдзесят наложніц і безьліч дзяўчат;
9 ды адна яна, беспахібная, чыстая горлінка; адна яна дачка ясная ў мацеркі роднай пазначана ласкаю маці. Убачылі гэта сяброўкі і пахвалілі яе, царыцы і наложніцы і пахвалілі яе.
10 Хто гэта ўзыходзіць, быццам зара, прыгожая, быццам месячык, ясная, нібы сонейка, грозная, нібы полк са сьцягамі?
11 Я спусьціўся ў арэхавы сад паглядзець на ўсходы ў даліне, паглядзець, ці лаза зелянее, гранаты ці зацьвілі?
12 Ня ведаю, як душа мая вабіла вяльможаў з народу майго.