Bible

Focus

On Your Ministry and Not Your Media

Try RisenMedia.io Today!

Click Here

Psalms 81

:
Belarusian - ББЛ
1 Псальма Асафава. Бог стаяў у гурце багоў; сярод багоў правіў суд:
2 дакуль будзеце вы судзіць несправядліва і патураць бязбожным?
3 Чынеце суд беднаму і сіраце; прыгнечанаму і гаротнаму справядлівасьць рабеце;
4 вызваляйце беднага і ўбогага; вырывайце яго з рук бязбожнікаў.
5 Ня ведаюць, не разумеюць, у цемрадзі ходзяць; усе асновы зямлі хістаюцца.
6 Я сказаў: вы багі, і сыны Ўсявышняга усе вы;
7 але вы памраце, як людзі, і ўпадзяце, як кожны з князёў.
8 Паўстань, Божа, судзі зямлю, бо Ты спадкуеш усе народы.