Bible

Focus

On Your Ministry and Not Your Media

Try RisenMedia.io Today!

Click Here

Psalms 124

:
Belarusian - ББЛ
1 Песьня ўзыходжаньня. Той, хто надзею кладзе на Госпада, як гара Сіён, не захістаецца, стаяцьме вечна.
2 Горы вакол Ерусаліма, а Гасподзь вакол народу Свайго ад сёньня і давеку.
3 Бо не пакіне Гасподзь жазла бязбожных над доляю праведных, каб праведныя не працягнулі рукі свае да беззаконьня.
4 Рабі ж, Госпадзе, дабро добрым і справядлівым у сэрцах іх.
5 А тых, што збочваюць на крывыя сьцяжыны свае, хай пакіне Гасподзь хадзіць зь беззаконнымі. Мір на Ізраіля!