Bible

Focus

On Your Ministry and Not Your Media

Try RisenMedia.io Today!

Click Here

Proverbs 9

:
Belarusian - ББЛ
1 Мудрасьць збудавала сабе дом, вы­секла сем слупоў ягоных,
2 закалола ахвяру, разбавіла віно сваё і прыгатавала ў сябе гасьціну;
3 паслала слуг сваіх клікаць з вышы­няў горада:
4 "хто неразумны, хай прыйдзе сюды!" А недавумкам сказала:
5 "ідзеце, ежце мой хлеб, і пеце віно, мною разбаўленае;
6 адкіньце дурноту, і будзем жыць і хадзіць дарогай разважлівасьці".
7 Не павучай блюзьнера, бо ганьбу сабе нажывеш, і хто асьцерагае бяз­божніка пляміць сябе.
8 Не асьцерагай блюзьнера, каб ён не зьненавідзеў цябе; асьцерагай мудрага, і ён палюбіць цябе;
9 дай настаўленьне мудраму, і ён яшчэ больш умудрыцца; навучы праўдалюбца, і ён памножыць веды.
10 Пачатак мудрасьці страх Гас­подні, і спазнаньне Сьвятога розум;
11 бо мною памножацца дні твае і дадасца табе гадоў жыцьця.
12 Сыне мой ! калі ты змудрыў, мудры для сябе; і калі ўзбуяў, дык адзін і па­церпіш.
13 Жанчына бяз розуму крыклівая, дурніца ні ў чым не абазнаная,
14 сядае каля дзьвярэй дома свайго на крэсьле, на гарадскіх вышынях,
15 каб клікаць тых, хто дарогаю ідзе, хто проста сваёю дарогай ідзе:
16 "хто дурны, заварочвай сюды!", а неразумным кажа яна:
17 "вада крадзеная салодкая, і ўтоены хлеб смачны".
18 Але ня ведае ён, што мёртвыя там, у глыбіні апраметнай запрошаны ёю.