Bible

Engage

Your Congregation Like Never Before

Try RisenMedia.io Today!

Click Here

Proverbs 26

:
Belarusian - ББЛ
1 Як сьнег летам і дождж у жніво, так гонар не пасуе неразумнаму.
2 Як верабей пырхне, калі ластаўка паляціць, так незаслужаны праклён ня збудзецца.
3 Плётка каню, аброць аслу, а кій немыслю.
4 Не адказвай неразумнаму паводле неразумнасьці ягонай, каб і ты не прыпа­добніўся яму;
5 а адказвай неразумнаму паводле неразумнасьці ягонай, каб ён не зрабіўся мудрацом у вачах сваіх.
6 Падцінае сабе ногі, робіць шкоду сабе той, хто пасылае наказ празь не­мысьля.
7 Як віхляюцца ногі ў кульгавага, так і выслоўе на вуснах у неразумнага.
8 Што ўкладваць каштоўны камень у прашчу, так і аддаваць пашану дурному.
9 Што калючы бадзяк у руцэ ў п’янага, тое і выслоўе на вуснах у нера­зумнага.
10 Дужы робіць усё адвольна: і нера­зумнага ўзнагароджвае, і кожнага пра­ходжага ўзнагароджвае.
11 Як сабака вяртаецца да ванітаў сваіх, так дурны паўтарае глупствы свае.
12 Калі ты бачыш чалавека, які сам сябе мудрым лічыць, дык на дурнога болей надзеі, чым на яго.
13 Гультай кажа: "леў на дарозе! леў на дварэ!"
14 Дзьверы паварочваюцца на заве­сах сваіх, а гультай на ложку сваім.
15 Гультай апускае руку сваю да міскі, ды яму цяжка падняць яе да рота свайго.
16 Гультай у вачах сваіх мудрэйшы за семярых, што адказваюць разумна.
17 Хапае сабаку за вушы той, хто, праходзячы міма, лезе ў чужую спрэчку.
18 Як той, хто прыкідваецца вар’ятам, кідае агонь, стрэлы і сьмерць,
19 так чалавек, які падступна шкодзіць сябру свайму і потым кажа: толькі пажартаваў".
20 Дзе няма болей дроў, агонь пату­хае; і дзе няма нагаворшчыка, разлад аціхае.
21 Вугаль на жар, дровы на распал свары.
22 Словы нагаворшчыка як прыс­макі, і яны ўваходзяць у нутро жывата.
23 Як нячыстым срэбрам абкладзены гліняны посуд, так і палымяныя вусны і сэрца ліхое.
24 Вуснамі сваімі прыкідваецца во­раг, а ў сэрцы сваім намышляе ліхое.
25 Калі ён гаворыць і пяшчотным го­ласам, ня вер яму; бо сем мярзотаў у сэрцы ў яго.
26 Хто нянавісьць прыкрывае на са­моце, злосьць таго адкрыецца ў народным сходзе.
27 Хто капае яму, той упадзе ў яе; і хто пакоціць угору камень, да таго ён вер­нецца.
28 Хлусьлівы язык ненавідзіць тых, каго ён параніў, і лісьлівыя вусны рыхту­юць падзеньне.