Bible

Transform

Your Worship Experience with Great Ease

Try RisenMedia.io Today!

Click Here

Proverbs 25

:
Belarusian - ББЛ
1 І гэта выслоўі Саламона, сабраныя мужамі Эзэкіі, цара Юдэйскага.
2 Слава Божая пакрываць та­ямніцаю справу, а славай цароў дасьледаваць справу.
3 Як неба ў вышыні і зямля ў глыбіні, так сэрца цароў недасьледвальнае.
4 Аддзялі дамешку ад срэбра, і выйдзе ў срэбніка посуд:
5 адвядзі няправеднага ад цара, і трон ягоны ўмацуецца праўдай.
6 Ганарліва не выстаўляйся перад абліччам цара і на месца вялікіх не ста­навіся;
7 бо лепей хай скажуць табе: "узыдзі сюды вышэй", чым калі прынізяць цябе перад знакамітым, якога ўбачылі вочы твае.
8 Ня ўступай пасьпешліва ў цяжбіну: бо што будзеш рабіць у канцы, калі супернік твой сарамаціць цябе?
9 Вядзі цяжбіну зь блізкім тваім, але таямніцы ягонае не адкрывай,
10 каб не папракнуў цябе той, хто чуў гэта, бо тады ганьба твая ад цябе не адс­тане.
11 Залатыя яблыкі ў срэбным праз­рыстым посудзе слова, сказанае прыс­тойна.
12 Залатая завушніца і аздоба з чыс­тага золата гэта мудры абскаржнік для ўважлівага вуха.
13 Што прахалода ад сьнегу ў жніва, тое верны пасол таму, хто яго пасылае: ён прыносіць душы гаспадара свайго ра­дасьць.
14 Што хмары і вятры без дажджу, тое чалавек, які абяцае гасьцінцы і іх не дае.
15 Цярплівасьць схіляе да літасьці вяльможу, і мяккі язык ломіць костку.
16 Знайшоў ты мёд? еж, колькі трэба табе, каб не аб’есьціся ім і ня выбляваць яго.
17 Не ўчашчай у дом сябра твайго, каб ты не абрыд яму, каб ён не зьне­навідзеў цябе.
18 Што молат і меч і вострая страла, тое чалавек, які сьведчыць ілжыва су­проць блізкага свайго.
19 Што гнілы зуб і паралізаваная нага, тое надзея на ненадзейнага чалавека ў нягодзе.
20 Як той, хто здымае зь сябе во­пратку ў халодны дзень, і як воцат на рану, так і той, хто сьпявае песьні тужліваму сэрцу.
21 Калі вораг твой галодны, накармі яго хлебам; і калі ён сьмягне, напаі яго вадою:
22 бо, робячы гэта, ты зьбіраеш рас­паленае вуголле на галаву ягоную, і Гас­подзь аддзячыць табе.
23 Паўночны вецер нясе дождж, а па­таемная гаворка незадаволеныя твары.
24 Лепей жыць у куце на даху, чым са сварліваю жонкаю ў прасторным доме.
25 Што халодная вада натомленай смагай душы, тое добрая вестка з далёкай краіны.
26 Што ўскаламучаная крыніца і па­рушаная крыніца, тое праведнік, які падае перад бязбожнікам.
27 Як нядобра есьці многа мёду, так дамагацца славы ня ёсьць слава.
28 Што горад разбураны, без мура, тое чалавек, які не валодае духам сваім.