Bible

Create

Inspiring Presentations Without Hassle

Try Risen Media.io Today!

Click Here

Proverbs 20

:
Belarusian - ББЛ
1 Віно глумлівае, сякера шалё­ная; і кожны, хто захапляецца імі, нера­зумны.
2 Пагроза царовая нібы рык ільва: хто дражніць яго, той грэшыць супроць самога сябе.
3 Гонар чалавеку ухіліцца ад свары; а хто любіць сварыцца нера­зумны.
4 Гультай зімою не арэ; жабруе летам і няма нічога.
5 Помыслы ў сэрцы ў чалавека глыбокія воды, але чалавек разумны вы­чэрпвае іх.
6 Многія хваляць чалавека за мілажальнасьць, а хто знойдзе чалавека надзейнага?
7 Праведнік ходзіць у сваёй бес­пахібнасьці: шчасныя дзеці ягоныя пасьля яго!
8 Цар, які сядзіць на троне правас­удзьдзя, разганяе вачыма сваімі ўсё ліхое.
9 Хто можа сказаць: ачысьціў сэрца сваё, я чысты ад грэху майго?"
10 Дваякія шалі, дваякая мера, і тое і другое агідныя Госпаду.
11 Можна пазнаць нават падлетка па занятках ягоных: ці чыстыя і ці правільныя ўчынкі ягоныя?
12 Вуха, якое чуе, і вока, якое бачыць і тое і другое стварыў Гасподзь.
13 Ня любі спаць, каб табе не зьбяд­нець; расплюшчы вочы твае, і будзеш удосыць есьці хлеб.
14 "Дрэнна, дрэнна", кажа пакупнік; а як адыдзе хваліцца.
15 Ёсьць золата і шмат жэмчугу, але найкаштоўнейшы посуд вусны разум­ныя.
16 Вазьмі вопратку ягоную, бо ён па­ручыўся за чужога; за незнаёмага вазьмі зь яго заклад.
17 Салодкі чалавеку хлеб, набыты няпраўдаю; але пасьля рот ягоны пяс­ком напоўніцца.
18 Намеры набываюць пэўнасьць праз нараду, і пасьля нарады вядзі вайну.
19 Хто абгаворвае, той раскрывае та­ямніцы, і хто шырока разьзяўляе рот, з тым не вадзіся.
20 Хто ліхасловіць бацьку свайго і сваю маці, таго сьветач патухне сярод глыбокае цемры.
21 Спадчына, сьпешна захопленая напачатку, ня будзе дабраславёная пазь­ней.
22 Не кажы: адплачу табе за зло"; даверся Госпаду, і Ён ахавае цябе.
23 Агідныя Госпаду дваякія гіры, і дваякія шалі не дабро.
24 Ад Госпада кіруюцца крокі чала­века; а чалавеку як зьведаць дарогу сваю?
25 Сетка чалавеку неадумна да­ваць зарок, і пасьля зароку абдумваць.
26 Мудры цар расьцярушыць бязбож­ных і паверне на іх кола.
27 Сьветач Гасподні дух чалавека, які вывярае ўсе глыбіні сэрца.
28 Ласка і праўда ахоўваюць цара, і на ласцы ён трымае свой трон.
29 Слава юнакоў сіла іхняя, а ак­раса старых сівізна.
30 Раны ад удараў лечаць ад зла, і ўдары, якія пранікаюць усярэдзіну чэрава.