Bible

Connect

With Your Congregation Like Never Before

Try RisenMedia.io Today!

Click Here

Proverbs 2

:
Belarusian - ББЛ
1 Сыне мой, калі ты прымеш словы мае і захаваеш пры сабе запаведзі мае,
2 і вуха сваё прыхіліш да мудрасьці і прытуліш сэрца тваё да разважлівасьці,
3 калі будзеш клікаць да ведаў і зьвяртацца да розуму;
4 калі будзеш шукаць яго, нібы срэбра, і знаходзіць яго, нібы скарб:
5 тады ўразумееш страх Гасподні і знойдзеш спазнаньне Бога.
6 Бо Гасподзь дае мудрасьць; і з ву­снаў Яго веды і розум;
7 Ён дае праведным выратаваньне; Ён шчыт тым, што ў беззаганнасьці ходзяць.
8 Ён ахоўвае дарогу праўды і асланяе сьцежку сьвятых Сваіх.
9 Тады ты зразумееш справядлівасьць і права і шчырасьць, усялякую сьцежку дабра.
10 Калі мудрасьць увойдзе ў сэрца тваё, і веды будуць прыемныя душы тваёй:
11 тады разважлівасьць будзе бе­рагчы цябе, розум будзе ахоўваць цябе,
12 каб адвесьці цябе ад дарогі ліхое, ад чалавека, які гаворыць няпраўду,
13 ад тых, што пакідаюць дарогі про­стыя, каб хадзілі дарогамі цемры;
14 ад тых, што радуюцца, робячы ліхое, захапляюцца ліхою распустай,
15 у якіх дарогі крывыя і якія блука­юць па сьцежках сваіх;
16 каб уратаваць цябе ад жонкі дру­гога, чужой, якая злагоджвае словы свае,
17 якая пакінула сябра маладосьці сваёй і занядбала запаведзь Бога свайго.
18 Дом яе вядзе да сьмерці, і сьцежкі яе да мёртвых;
19 ніхто, увайшоўшы да яе, не вярта­ецца і ня ступае на дарогу жыцьця.
20 Таму хадзі дарогаю добрых і тры­майся сьцежкі праведнікаў,
21 бо праведныя будуць жыць на зямлі, і беспахібныя застануцца на ёй;
22 а бязбожныя будуць вынішчаны зь зямлі, і няверныя выкарчаваны зь яе.